У Бразіліі капібары далучыліся да пасяджэння парламента
- 6.08.2026, 1:19
Жывёлы зайшлі праз галоўны ўваход непасрэдна перад галасаваннем.
У бразільскім штаце Мату-Гросу статак капібараў уварваўся ў будынак заканадаўчага сходу і далучыўся да парламентароў, якія рыхтаваліся да галасавання. Пра гэта паведамляе Associated Press.
У сталіцы штата Куябе капібары здзейснілі нечаканы візіт у будынак парламента, зайшоўшы праз галоўны ўваход. Верагодна, жывёлы з суседняга парку вырашылі асвоіць новую прастору.
Супрацоўніца парламента Наяра Буэна зафіксавала здарэнне на відэа і паспрабавала правесці звяроў назад у прыроду. Паводле яе слоў, такія візіты сталі для персаналу звыклай з'явай.