27 красавiка 2024, Субота, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Балгарыя наблізілася да поўнай незалежнасці ад расейскага газу

4
Reuters: Балгарыя наблізілася да поўнай незалежнасці ад расейскага газу

Урад краіны праводзіць тэндар на будаўніцтва газаправода паміж Балгарыяй і Грэцыяй.

Пяць кампаній і кансорцыумаў атрымалі дазвол падаць заяўку на тэндар на 145 млн еўраў на распрацоўку і будаўніцтва газаправода паміж Балгарыяй і Грэцыяй.

Пра гэта піша Reuters.

Адабраныя ўдзельнікі павінны падаць свае прапановы ў наступным месяцы, каб пабудаваць 182-кіламетровы трубаправоду, накіраванага на транспартаванне галоўным чынам азербайджанскага газу ў Балгарыю і памяншэнне амаль поўнай залежнасці краіны ад расейскага газу.

Папярэднія заяўкі на тэндар падавалі 11 кампаній.

Дазвол атрымалі кансорцыум двух балгарскіх будаўнічых кампаній ды італійскай кампаніі Bonatti, супольнае прадпрыемства паміж нямецкім Max Streicher і грэцкім Terna, а таксама кансорцыум паміж французскім Spiecapag, падраздзяленнем Vinci, і балгарскай Trace Group.

Грэцкая кампанія J&P AVAX і супольнае прадпрыемства паміж China Petroleum Pipeline Engineering і грэцкім Aktor таксама былі дапушчаныя да падачы заявак на будаўніцтва трубаправода.

Пасля 2020 года Балгарыя плануе задавальняць да 30% сваёй патрэбнасці ў прыродным газе з азербайджанскага радовішча «Шах-Дэніз II» транзітам праз тэрыторыю Грэцыі.

Зараз Балгарыя амаль цалкам залежыць ад паставак расейскага газу, які транспартуецца праз украінскую газатранспартную сістэму і тэрыторыю Румыніі. Мяркуецца, што пасля 2019 года Балгарыя будзе атрымліваць расейскі газ праз газаправод «Турэцкі струмень», які пракладваюць па дне Чорнага мора.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках