27 красавiка 2024, Субота, 5:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Работнікі Слуцкага раёна могуць застацца без пенсій

3
Работнікі Слуцкага раёна могуць застацца без пенсій
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Філіял Слуцкага аграсэрвісу трапляў у дзясятку самых буйных завінавачаных у страхавых унёсках у краіне.

Спіс арганізацый, у якіх ёсць пратэрмінаваная запазычанасць у абавязковых страхавых унёсках, апублікаваны на сайце Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. У яго трапілі 24 неаплатнікі са Слуцкага раёна, піша kurjer.info. Паводле звестак на 1 кастрычніка 2018 года, у спісе значыўся і Слуцкі мясакамбінат са сваімі філіяламі.

Як распавёў Аляксандр Дзямідаў, начальнік аддзела арганізацыі збору аплаты Менскай абласной управы Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, філіял Слуцкага аграсэрвісу трапляў у дзясятку самых буйных завінавачаных у краіне.

У спісе арганізацый, за якімі лічылася пратэрмінаваная запазычанасць у абавязковых страхавых унёсках, значыўся і Слуцкі мясакамбінат. «Мясакамбінат бажыўся, што выплаціць. Выплаціў», - сказаў Аляксандр Дзямідаў.

На пачатак гэтага года сітуацыя ў філіяла Слуцкага аграсэрвісу не змянілася. Са слоў Аляксандра Дзямідава, «сам аграсэрвіс яшчэ больш-менш плаціць», а філіял - не.

«І людзі пакутуюць. Унёскі не плацяцца, і стажу часам няма - гады выпадаюць», - сказаў Аляксандр Дзямідаў і прывёў прыклад. Добра, калі ёсць стаж 30 гадоў. Напрыклад, пяць гадоў выпала праз тое, што працадаўца не плаціў страхавыя ўнёскі. Але ў чалавека засталося 25 гадоў стажу, і прызначаць пенсію. Толькі справа ў тым, што за кожны год стажу да пенсіі дадаецца 1%. Людзі яго губляюць.

«Можна ісці ў суд, даводзіць шкоду, спаганяць потым гэтую шкоду з прадпрыемства. Але нашы людзі не навучыліся гэтага рабіць. А чакаць, што за іх гэта зробіць дзяржорган, не варта. Суд - гэта асабістая справа кожнага», - растлумачыў суразмоўца.

Аляксандр Дзямідаў распавёў, што ўжо з'яўляюцца людзі, якія бароняць свае правы ў судзе. Там выяўляецца, што калі б унёскі былі выплачаныя працадаўцам, то чалавек атрымліваў бы, напрыклад, пенсію на 20 рублёў большую. У выпадку станоўчай пастановы чалавеку будуць даплачваць гэтыя 20 рублёў. Закон утрымлівае норму аб матэрыяльнай адказнасці.

Спіс аплатнікаў абавязковых страхавых унёскаў, якія маюць пратэрмінаваную запазычанасць у аплаце ў бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Беларусі:

Наименование плательщикаСумма просроченной задолженности на 01.10.2018 (руб.)Сумма просроченной задолженности на 01.01.2019 (руб.)
Филиал «ПСХ» ОАО «Слуцкий Агросервис»569 843,09549 064,12
ОАО «Слуцкий мясокомбинат»307 966,36
ДУП «ПМК — 226» УП «Минскоблсельстрой»206 140,36199 537,14
ОАО «Слуцкий Агросервис»167 385,38
Филиал «ПСХ» ОАО «Слуцкий мясокомбинат»98 031,44
ПСХ «Наша Нива» ОАО «Слуцкий мясокомбинат»83 061,30
ДУП «ПМК-225» УП «Минскоблсельстрой»73 256,38
ОАО «Весейский Покров»64 127,06
ДУП «СПМК-98» УП «Минскоблсельстрой»48 883,3319 218,11
ОАО «Подлесье-2003»48 063,82
ДУП «СПМК-122» УП «Минскоблсельстрой»42 699,27
Филиал «Автобусный парк № 2» ОАО «Миноблавтотранс»42 568,96
ОАО «Витко-Агро»39 547,95
ОАО «Слуцкая нива»34 619,63
«ДРСУ № 125» ф-л КУП «Минскоблдорстрой»31 902,81
УП «Совхоз «Слуцк»30 504,08
ОАО «Сороги-Агро»28 829,48
ООО «Дорстройсервис»17 285,50
ОАО «Слуцкая фабрика пошива одежды»14 312,978 575,45
ООО «ИНФОПРОМСЕРВИС»5 644,70
УП «Сервиспромден»2 341,25
УП «ЭКСПРЕССФОТО»1 530,65
ООО «Белпродальянс»1 841,98
ООО «СтройВидем»1 237,51
ООО «САПР-Сервис»1 189,67
УП «Торговая компания «Комплимилк Трейд»1 187,57
УП «АНВИ» Евдонко В.И.1 075,69
Частное предприятие «Санрайс-торг»951,58
Частное предприятие «АгроСити»801,15
Частное предприятие «Амид Грация»635,00
Частное предприятие «ЛокалТрэйд»631,74
ООО «Со Смаком Пектин»607,40
ООО «Стоун Маркет»455,98
Частное предприятие «ЭКВИТ»286,83
СООО «Элиопиг Армато»268,84
Частное предприятие «ДИСАМТРЕЙД»240,51
Частное предприятие «АвтоГала»215,79
Сутягин В.Е.139,13
ООО «Давантаж»134,27

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках