27 красавiка 2024, Субота, 5:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Справа медыкаў»: вынесены прысуд намесніку міністра аховы здароўя і галоўнаму лекару паліклінікі

33
«Справа медыкаў»: вынесены прысуд намесніку міністра аховы здароўя і галоўнаму лекару паліклінікі
ІГАР ЛАСІЦКІ
ФОТА: «НАША НІВА»

На Уладзіміра Краўчонка надзелі кайданкі ў зале суда.

Сёння Менскія гарадскі суд прызнаў фігурантаў гучнай справы вінаватымі ў атрыманні хабараў і прысудзіў намесніка міністра аховы здароўя Ігара Ласіцкага да 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці, а галоўнага лекара 12-й стаматалагічнай паліклінікі Уладзімір Краўчонка - да пяці гадоў, паведамляе tut.by.

За 10 хвілін да пачатку працэсу ў зале з'явіўся Уладзімір Краўчонак, які падчас працэсу быў пад хатнім арыштам. Ад усіх каментароў ён адмовіўся і сеў на першую лаву. Часта абвінавачаныя, для якіх напярэдадні пракурор запрасіў пазбаўленне волі, прыходзяць на суд з вялікай торбай, у спартыўным гарнітуры. Галоўны лекар прыйшоў у касцюме і кашулі, у руках трымаў куртку.

НАМЕСНІК МІНІСТРА АХОВЫ ЗДАРОЎЯ ІГАР ЛАСІЦКІ

У выніку Менскі гарадскі суд прызнаў фігурантаў вінаватымі ў атрыманні хабараў і прысудзіў намеснік міністра аховы здароўя Ігара Ласіцкага да 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці, Уладзіміра Краўчонка - да пяці гадоў.

На Уладзіміра Краўчонка надзелі кайданкі проста ў зале суда.

ГАЛОЎНЫ ЛЕКАР СТАМАТАЛАГІЧНАЙ ПАЛІКЛІНІКІ УЛАДЗІМІР КРАЎЧОНАК

Нагадаем, разгляд крымінальнай справы ў судзе доўжыўся амаль месяц. У апошнім слове галоўны лекар 12-й стаматалагічнай паліклінікі Уладзімір Краўчонак прасіў не пазбаўляць яго волі, даць магчымасць застацца на волі і прыносіць карысць людзям.

- Майго выпраўлення можна дасягнуць, не пазбаўляючы мяне волі. З улікам досведу і кваліфікацыі я прынясу людзям больш карысці на волі. Ёсць нават прыказка: «адсечаную галаву меч не сячэ». Прашу не секчы галаву, не пазбаўляць волі, - звяртаўся да суду абвінавачаны, які знаходзіўся пад хатнім арыштам да абвяшчэння прысуду. Яму нават дазволілі ўладкавацца ў паліклініку звычайным стаматолагам.

Выступаючы з апошнім словам, намеснік міністра аховы здароўя Ігар Ласіцкі прасіў суд пра ласку.

- Паводле ўсіх эпізодаў і цалкам прызнаю сваю віну, ні ў якім разе не аспрэчваючы ніводзін з эпізодаў з матэрыялаў крымінальнай справы. Усе прызнальныя сведчанні даваў самастойна, без націску. (...) Мая дзейнасць была адзначана Нацыянальным сходам і прэзідэнтам, - казаў Ласіцкі.

Паводле версіі следства, з 2013 да 2018 года Краўчонак у якасці хабару атрымаў 10 700 даляраў, 15 тысяч еўраў і 1500 беларускіх рублёў. Грошы ён браў за ўкладанне дамоў аб закупцы медтэхнікі для паліклінікі і «спрыяльны разгляд пытанняў, якія ўваходзяць у ягоную кампетэнцыю». Высветлілася, хабары галоўны лекар выдаткаваў на паездку з жонкай у Парыж, удзел у кангрэсе ў Барсэлоне, аплату навучання дачкі ў медыцынскім універсітэце. Намесніка міністра аховы здароўя Ігара Ласіцкага абвінавачвалі за атрыманне хабараў на суму 10 тысяч еўраў і 13,5 тысячы даляраў. Грошы выдаткаваў на дарагое лячэнне.

Выступаючы ў спрэчках старон, пракурор Юрый Шарснёў папрасіў прызнаць Краўчонка вінаватым паводле ч. 2, ч. 3 арт. 430 (Атрыманне хабару паўторна або ў вялікай суме) і адмовіўся ад абвінавачвання паводле ч. 2 арт. 424 (Злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі). На думку пракурора, віна Ласіцкага паводле ч. 3 арт. 430 (Атрыманне хабару паўторна або ў вялікай суме) поўнасцю даведзена. Шарснёў прасіў суд прысудзіць фігурантаў да мінімальных тэрмінаў.

Прысуд не ўвайшоў у законнае дзеянне і можа быць абскарджаны.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках