27 красавiка 2024, Субота, 0:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пажар на базе футбольнага клуба «Фламенга» ў Рыа: 10 загінулых

2
Пажар на базе футбольнага клуба «Фламенга» ў Рыа: 10 загінулых
Фота: Reuters

«Фламенга» ўважаецца за самую папулярную каманду Бразіліі, колькасць яе заўзятараў дасягае блізу 44 мільёнаў чалавек.

У Рыа-дэ-Жанэйра згарэў трэніровачны цэнтр «Ніньё дэ Урубу» футбольнага клуба «Фламенга» - аднаго з найбуйнейшых у Бразіліі. Пажар адбыўся ў інтэрнаце моладзевай каманды клуба. Загінулі 10 чалавек, паведамляе расейская служба BBC.

Усе дзесяць загінулых, з паведамленняў мясцовых сродкаў інфармацыі, - сябры моладзевага складу клуба. Прычына пажару пакуль невядомая.

«Фламенга» ўважаецца за самую папулярную каманду Бразіліі, колькасць яе заўзятараў дасягае блізу 44 мільёнаў чалавек. Каманда неаднаразова здабывала тытул чэмпіёнаў Бразіліі, перамагала на першынстве кантынента.

Некаторыя з найбольш вядомых былых гульцоў клуба ўключаюць Раналдзіньё, Бебета і Рамарыё.

Акрамя футбольнага клуба, у «Фламенга» ёсць каманды ў баскетболе, веславанні, плаванні і валейболе.

Фота: Reuters

Са звестак бразільскага партала навін G1, пажар пачаўся а 05.10 раніцы паводле мясцовага часу і да 7.30 быў патушаны. Пакуль не ўдалося апазнаць нікога з загінулых, але вядома, што ў інтэрнаце клуба знаходзіліся юныя спартоўцы ва ўзросце ад 14 да 17 гадоў.

Пацярпелыя пры пажары дастаўленыя ў мясцовую лякарню.

Цэнтр «Ніньё дэ Урубу» быў адкрыты пасля капітальнага рамонту два месяцы таму.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках