19 траўня 2019, Нядзеля, 22:58
За нашу і вашу свабоду!
Рубрыкі

Навукоўцы ўпершыню падключылі пратэз рукі да нерваў

3
ФОТА: DETOP-PROJECT.EU

Ужыўляючы электроды ў нервы, даследчыкі могуць электрычна стымуляваць іх.

Швэдскія навукоўцы ўпершыню падключылі пратэз рукі наўпрост да нерваў чалавека, дазваляючы яму рухаць пальцамі з дапамогай свайго розуму і нават мець тактыльныя адчуванні. Пра гэта напярэдадні паведаміў сайт Naked Science.

Даследнікі з Тэхналагічнага ўніверсітэта Чалмерса ў Гётэбаргу і біятэхналагічнай фірмы Integrum AB стварылі пратэз рукі ў рамках амбіцыйнай еўрапейскай даследчай праграмы ў пратэзаванні канечнасцяў DeTOP.

Хірургі прымацавалі пратэз да дзвюх костак перадплечча (прамянёвай і локцевай) жанчыны з дапамогай тытанавых імплантантаў і падключылі 16 электродаў непасрэдна да яе нерваў і цягліц, што дазволіла ёй кантраляваць руку з дапамогай думак і задзейнічаць яе, каб завязваць шнуркі і набіраць тэкст на клавіятуры.

Фото: detop-project.eu

Гэта першы клінічна жыццяздольны, спрытны і адчувальны пратэз рукі, прыдатны для выкарыстання ў рэальным жыцці. На апублікаваным відэароліку відаць, як жанчына выкарыстоўвае імплантант для маніпулявання віртуальнай рукой на экране кампутара, гэта значыць, яшчэ да таго, як быў усталяваны сам фізічны пратэз.

Звычайныя пратэзы рук абапіраюцца на электроды, якія падаюць абмежаваныя і ненадзейныя сігналы, што дазваляюць кантраляваць толькі пару грубых рухаў, напрыклад, сцісканне далоні ў кулак. Сучасныя пратэзы рук таксама маюць абмежаваную сэнсарную зваротную сувязь. Яны не забяспечваюць тактыльныя або кінестатычныя адчуванні, таму чалавек пры выкарыстанні пратэза мог спадзявацца толькі на зрок.

Ужывіўшы электроды ў нервы, даследчыкі могуць электрычна стымуляваць іх, што прыводзіць да таго, што пацыент успрымае адчуванні, якія ўзнікаюць у пратэзе.