15 жнiўня 2026, Субота, 18:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшчу не задавальняе кампраміс што да «Паўночнага струменю - 2»

1
Польшчу не задавальняе кампраміс што да «Паўночнага струменю - 2»

Польшча працягне ўсе намаганні для блакавання праекту "Газпрома".

Польшча будзе надалей прыкладаць усе намаганні для прыпынення рэалізацыі праекту «Паўночны струмень-2», а таксама распаўсюджвання на расейскіх прадаўцоў правілаў газавай дырэктывы ЕЗ.

Пра гэта ў эфіры «Польскага Радыё» заявіў віцэ-міністр замежных спраў Польшчы Барташ Ціхоцкі.

«Мы будзем працягваць нашы намаганні з мэтай заблакаваць гэты праект, перш за ўсё шляхам двухстаронніх перамоў з Бэрлінам, а таксама з ЗША, якія не выключаюць увядзення санкцый», - сказаў прадстаўнік МЗС Польшчы.

Міністр Ціхоцкі дадаў, што крытычная пазіцыя Вашынгтона што да праекту «Паўночны струмень» сведчыць аб тым, што тут гаворка ідзе не пра польска-нямецкі канфлікт, а пра канфлікт паміж Еўропай, ці шырэй - паміж заходнім светам і Нямеччынай.

У пятніцу, 8 лютага, прайшло галасаванне ў Еўрапейскай радзе міністраў, якая мела прыняць або адхіліць праект змен да газавай дырэктывы ЕЗ, якія давалі Еўракамісіі права блакаваць будаўніцтва "Паўночнага струменю - 2» і ў цэлым выводзілі сам газаправод з юрысдыкцыі Нямеччыны ў юрысдыкцыю ЕЗ. У выніку націску з боку Нямеччыны міністры ЕЗ прынялі кампрамісны, больш выгадны для Расеі варыянт.

У наступны аўторак 12 лютага пачнуцца перамовы паміж прадстаўнікамі ўрадаў краін-сябраў ЕЗ і Еўрапарламентам аб далейшых захадах, якія маюць абмежаваць негатыўны ўплыў газаправода «Паўночны струмень 2». Дэлегацыю Еўрапарламента ўзначаліць польскі еўрадэпутат, кіраўнік Камісіі энэргетыкі Еўрапарламента Ежы Бузэк.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках