27 красавiка 2024, Субота, 2:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пайшоў з жыцця беларускі святар Андрэй Парфенчык

7
Пайшоў з жыцця беларускі святар Андрэй Парфенчык
ФОТА З ФЭЙСБУКУ А. АНДРЭЙ ПАРФЕНЧЫК

У 2011 годзе святар маліўся за палітвязняў.

Ад цяжкай, невылечнай хваробы памёр, яшчэ зусім маладым, беларускі праваслаўны святар Андрэй Парфенчык. Яму не было і сарака гадоў. Ён з'яўляўся пробашчам парафіі святога Аляксандра Каманскага ў Палерма (Італія). Да гэтага цягам 9 гадоў служыў святаром храма ў Клецку, паведамляе nn.by.

Андрэй Парфенчык нарадзіўся ў Менску і належаў да плеяды маладых святароў, якія выраслі ужо ў незалежнай Беларусі і даражылі сваёй беларускасцю.

Увосень 2018 года італійскія лекары паставілі айцу Андрэю дыягназ - адэнакарцынома падстраўнікавай залозы, 4-я стадыя. Лекары рабілі ўсё магчымае, каб захаваць святару жыццё, але апошнім часам маглі толькі палягчаць пакуты хворага. Сям'я Андрэя Парфенчыка пастанавіла перавезці яго на радзіму, у Беларусь, каб працягнуць лячэнне ў Рэспубліканскім анкалагічным цэнтры ў Бараўлянах. Кошт транспартавання склаў 5000 еўраў. Італійская медыцынская страхоўка не кампенсавала выдаткі, а магчымасці аформіць беларускую страхоўку ўжо не было.

Патрэбную суму сабралі за пяць дзён. 1 сакавіка айцец Андрэй вярнуўся ў Менск, але пражыў нядоўга.

Ірына Халіп пісала тыдзень таму: «Сябры, я хачу папрасіць у вас дапамогі вельмі добраму чалавеку. Яго завуць Андрэй Парфенчык. Айцец Андрэй. Калі мы пазнаёміліся, ён быў пробашчам парафіі ў Клецку. Было лета 2011 года, мяне толькі выпусцілі з-пад варты, мужа этапавалі ў калонію. І неяк вечарам мне патэлефанаваў айцец Андрэй. Я спачатку не магла зразумець, навошта спатрэбілася клецкаму святару, бо не маю дачынення да праваслаўя. А ён тэлефанаваў проста падтрымаць. Ён маліўся за палітвязняў разам са сваімі прыхаджанамі ў храме. Прывозіў мне фермерскую гародніну і садавіну ад сваіх вернікаў. Пасля нашых вечаровых тэлефонных размоў я разумела, што ў мяне з'явіўся выдатны сябар, які добраахвотна ўзяў на сябе яшчэ і функцыю псіхатэрапеўта. Без яго мне было б значна цяжэй справіцца з тагачасным жахам».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках