27 красавiка 2024, Субота, 0:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стваральнік інтэрнэту назваў галоўныя небяспекі Сеціва

Стваральнік інтэрнэту назваў галоўныя небяспекі Сеціва

Цім Бернерс-Лі да 30-годдзя стварэння інтэрнэту апублікаваў адкрыты ліст.

Брытанскі фізік Цім Бернерс-Лі, які з'яўляецца адным са стваральнікаў інтэрнэту, апублікаваў адкрыты ліст з засцярогамі ад злоўжывання магчымасцямі глабальнага Сеціва, паведамляе РБК.

У сваім лісце, апублікаваным на сайце арганізацыі World Wide Web Foundation, Бернерс-Лі адзначае, што глабальная сетка зрабіла зручнейшым жыццё людзей, але пры гэтым нясе небяспеку злоўжывання яе магчымасцямі.

«У той час як Сеціва стварыла новыя магчымасці, дала голас маргінальным групам і зрабіла наша жыццё прасцейшым, яно таксама дала новыя магчымасці ашуканцам, дала голас тым, хто сее нянавісць, і спрасціла магчымасць учыняць злачынствы», - піша навуковец. «Калі мы адмовімся ад стварэння лепшага інтэрнэту цяпер, то не інтэрнэт страціць нас, а мы страцім інтэрнэт», - мяркуе ён.

Галоўнымі небяспекамі, якія сёння зыходзяць ад інтэрнэту і якія трэба вырашыць, Бернерс-Лі назваў:

наўмысныя дзеянні, такія як хакерскія атакі, фундаваныя дзяржавамі і злачынныя паводзіны ў інтэрнэце;

платформы, якія ствараюць заганныя стымулы, заахвочваюць клікбейт i распаўсюджванне дэзінфармацыі;

непрадбачаныя негатыўныя наступствы ад платформаў, якiя ствараюцца з добрымі мэтамі, такія як зніжэнне культуры пры анлайн-зносінах;

Стваральнік інтэрнэт заклікаў развязаць гэтыя праблемы стварэннем новых законаў, мяняць стымулы для карыстальнікаў Сеціва, а таксама пераглядаць існуючыя платформы або магчыма ствараць новыя.

«Вы не можаце проста абвінаваціць адзін урад, адну сацыяльную сетку або чалавечую душу. Спрошчаны падыход рызыкуе знясіліць нашу энэргію, бо мы змагаемся з сімптомамі гэтых праблем замест таго, каб засяродзіцца на іх першапрычынах. Каб зрабіць гэта правільна, нам трэба аб'яднацца ў глабальную вэб-супольнасць», - заклікае Бернерс-Лі.

У 1989 году Цім Бернерс-Лі, які працаваў у той час у CERN (Еўрапейская арганізацыя ядзерных даследаванняў), сумесна з Робертам Каё прапанаваў і рэалізаваў праект, вядомы як World Wide Web (WWW) для абмену звесткамі ўнутры інстытута. Першы вэб-сайт з'явіўся ў CERN у 1990 годзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках