27 красавiка 2024, Субота, 3:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Румынскі бізнэсмэн пабудаваў самую кароткую ў свеце шашу

Румынскі бізнэсмэн пабудаваў самую кароткую ў свеце шашу

Зрабіў ён гэта на знак пратэсту.

Румынскі бізнэсмэн Стэфан Мандачы пабудаваў аднаметровую шашу ў горадзе Сучава на знак пратэсту супраць слаба развітой дарожнай інфраструктуры, паведамляе Euronews.

"Мы – самы бедны рэгіён у Еўропе. І я хачу, каб тут, у маім рэгіёне былі аўтамагістралі. Тут, у Сучаве, у маім горадзе!" – сказаў Мандачы.

Ён таксама заявіў, што стаміўся ад абяцанняў улады палепшыць дарожную інфраструктуру, таму ўклаў уласныя 4,5 тыс. еўраў у праект і заклікаў іншых бізнэсоўцаў і народ падтрымаць ягоную кампанію "Румыніі патрэбныя дарогі!".

1-метровая аўтамагістраль каля горада Сучава была афіцыйна адкрытая ў прысутнасці мясцовага мэра Некулаі Мірона, які апавёў, што на інфраструктурныя праекты вылучаецца мала грошай.

"ЕЗ вылучыў грошы на будаўніцтва дарогі даўжынёй 5,2 км, а на астатнія праекты давядзецца выкарыстоўваць мясцовы бюджэт", – заявіў ён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках