27 красавiка 2024, Субота, 5:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У працы Telegram адбыўся маштабны збой

2
У працы Telegram адбыўся маштабны збой

70 тысяч карыстальнікаў мэсэнджара не могуць зайсці на свае старонкі.

У працы Telegram адбыўся збой, які закрануў 70 000 карыстальнікаў, паведаміў мэсэнджар у Twitter, піша liga.net.

Паведамляецца, што праз праблемы з серверам, карыстальнікі не могуць увайсці на свае старонкі, таму што тыя нібыта выдаленыя.

На самай справе гэтыя ўліковыя запісы не выдаляліся, падкрэслілі ў Telegram. «Ніякія звесткі не будуць страчаныя, усё вернецца назад найбліжэйшым часам. Калі вы паспелі стварыць новы ўліковы запіс, не хвалюйцеся. Мы заменім яго вашай папярэдняй старонкай», - дадаў Telegram.

Прычыны збою пакуль застаюцца невядомыя. Таксама мэсэнджар не паведаміў, калі праблема будзе ліквідаваная.

Раней заснавальнік мэсэнджара Павел Дураў распавёў, што за 14 сакавіка ў дадатку зарэгістравалася звыш 3 млн карыстальнікаў. Пры гэтым звычайна штодзённы прырост Telegram складае ў сярэднім 300 000 карыстальнікаў. Прычыны такога росту Дураў не назваў.

Мяркуецца, што гэта можа быць звязана з маштабным збоем у працы Facebook і Instagram 13 сакавіка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках