27 красавiка 2024, Субота, 6:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі ўдзельнікаў Другой сусветнай засталося ў Беларусі?

16
Колькі ўдзельнікаў Другой сусветнай засталося ў Беларусі?

Самому маладому ветэрану – 92 гады.

У Беларусі імкліва скарачаецца колькасць ветэранаў ВАВ. За апошнія 4 гады іх стала менш амаль на 11 тысячаў, паведамляюць у Мінпрацы. Толькі за 2018 год колькасць ветэранаў ВАВ скарацілася на 2185 чалавек, піша tut.by.

На 1 студзеня гэтага года ў Беларусі жыло 6845 ветэранаў ВАВ (год таму – 9030). З іх – 3250 удзельнікаў вайны, 1073 інваліды, 1952 узнагароджаных працаўніка тылу, 417 блакаднікаў Ленінграда.

Больш за ўсё ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны на пачатак гэтага года жыло ў Менску – 1916 чалавек, а менш за ўсё – у Гарадзенскай вобласці – 495. У Менскай вобласці – 874, у Віцебскай – 956, у Берасцейскай – 897, у Гомельскай – 1045, у Магілёўскай – 662.

«Шэрагі ветэранаў вайны, на жаль, з кожным годам радзеюць: за апошнія чатыры гады з жыцця пайшлі амаль 11 тысячаў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, у выніку іхняя колькасць скарацілася ў два з паловай разы», – адзначаюць у Мінпрацы.

Самым маладым удзельнікам і інвалідам вайны цяпер 92 гады, самым маладым партызанам і падпольшчыкам – 87 гадоў, дадаюць ва ўстанове.

На 1 красавіка 2014 года ў Беларусі жыло 20 694 ветэраны (у 2013 годзе – 25,3 тысячы, у 2012-м – 30,5 тысячы). Паводле звестак на 1 ліпеня 2006 года, у Беларусі налічвалася 72 395 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

Нагадаем, на 1 кастрычніка мінулага года ў Беларусі жыло 400 чалавек, узрост якіх перавышае 100 гадоў. Больш за ўсё доўгажыхароў налічвалася ў Менску – 63 чалавекі, а таксама ў Віцебскай і Гарадзенскай абласцях – у кожнай 62.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках