26 красавiка 2024, Пятніца, 23:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інфляцыя паскорылася: што ў Беларусі даражэе прыкметней за ўсё

4
Інфляцыя паскорылася: што ў Беларусі даражэе прыкметней за ўсё
ФОТА: TUT.BY

У лютым у Беларусі зафіксавалі рэкордную месячную інфляцыю.

У Беларусі гадавая інфляцыя ў лютым паскорылася да 6,2%. Гэты паказнік на 0,4 адсоткавага пункта вышэйшы, чым у студзені. Улады прагназуюць, што інфляцыя сёлета павінна скласці не больш за 5% (снежань да снежня). У Нацбанку расказалі, на якія тавары і паслугі прыкметней за ўсё растуць кошты, піша tut.by.

Нагадаем, у лютым у Беларусі зафіксавалі рэкордную месячную інфляцыю – 1,3% у параўнанні з студзенем. Апошні раз месячны рост коштаў перавышаў гэты паказнік у лютым 2016 года, тады інфляцыя склала 2,9%.

«У лютым 2019 года, як і чакалася, прадоўжылася паскарэнне гадавых тэмпаў росту асноўных коштавых індыкатараў, – адзначаюць у Нацбанку. – Гадавы прырост адміністрацыйна рэгуляваных коштаў і тарыфаў паскорыўся да 9,5% (8,7% у студзені 2019 года). Асноўны ўнёсак у павелічэнне коштаў і тарыфаў у гэтай групе тавараў і паслуг унесла падвышэнне тарыфаў на паслугі ЖКГ (газа-, электра- і водазабеспячэнне), а таксама падаражэнне аўтамабільнага паліва і алкагольнай прадукцыі».

Рэгулятар дадае, што кошты на плодаагароднінную прадукцыю ў лютым сёлета ў гадавым вымярэнні паскорыліся нязначна: з 5,7 да 6%. На дынаміку сезонных коштаў прадаўжаюць уплываць апераджальныя тэмпы росту коштаў на гародніну.

Гадавая базавая інфляцыя, якая адлюстроўвае дынаміку свабодных коштаў без уліку пазіцый, кошты на якія схільныя да ўплыву адміністрацыйнага і сезоннага чыннікаў, паскорылася да 5% (месяц таму – 4,7%). "Найбольш значны рост прадоўжылі дэманстраваць прадукты харчавання, у вытворчасці якіх выкарыстоўваюцца збожжавыя культуры", – тлумачаць у Нацбанку.

Улады прагназуюць, што інфляцыя ў гэтым годзе павінна скласці не больш за 5% (снежань да снежня). Паводле вынікаў першага квартала рост коштаў не павінен перавысіць 2,7% да снежня 2018 года, другога – 3,5%, трэцяга – 3,7%, а ў канцы года – 5%.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках