27 красавiка 2024, Субота, 4:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кандыдат на пасаду кіраўніка Еўракамісіі мае намер спыніць «Паўночны струмень - 2»

2
Кандыдат на пасаду кіраўніка Еўракамісіі мае намер спыніць «Паўночны струмень - 2»

Лідар кансерватараў у Еўрапарламенце заявіў, што ў выпадку ягонага абрання разгледзіць усе варыянты блакіроўкі «Паўночнага струменю - 2».

Кандыдат на пасаду кіраўніка Еўракамісіі ды лідар фракцыі Еўрапейскай народнай партыі (ЕНП) у Еўрапарламенце (туды ўваходзіць і Хрысціянска-дэмакратычны саюз, які доўгія гады ўзначальвала Ангела Мэркель) Манфрэд Вэбер абвясціў, што ў выпадку абрання яго кіраўніком Еўракамісіі мае намер дамагчыся спынення будаўніцтва газаправода «Паўночнага струменю – 2».

«Я катэгарычна адпрэчваю будаўніцтва газаправода «Паўночны струмень – 2». Гэта не эканамічны праект, а чыста палітычны, ён супярэчыць інтарэсам Еўразвязу, таму мы павінны яго блакаваць», - заявіў нямецкі палітык у інтэрв'ю польскаму выданню Newsweek у пятніцу, 15 сакавіка.

Сваю пазіцыю супраць будаўніцтва газаправода Вэбер гатовы бараніць і ў выпадку абрання кіраўніком Еўракамісіі. «У нас ужо ёсць рычагі для гэтага, напрыклад, дырэктыва наконт газу і энэргетыкі. І калі я стану кіраўніком Еўракамісіі, я яшчэ раз разгледжу іх і варыянты паўплываць на гэты праект на яго ўжо вельмі прасунутай стадыі. Але мая пазіцыя зразумелая: «Паўночны струмень – 2» супярэчыць еўрапейскім інтарэсам і павінен быць заблакаваны».

Аднак, паводле інфармацыі газеты Financial Times (FT), кансорцыум Nord Stream 2 можа вывесці з-пад юрысдыкцыі Еўразвязу большую частку другога газаправода, які будуецца па дне Балтыйскага мора. Кіраўніцтва праекту «Паўночны струмень – 2» разглядае магчымасць стварэння асобнай кампаніі, якая будзе валодаць і кіраваць апошнім адрэзкам газаправода.

Такі крок падарве планы ЕЗ кантраляваць увесь праект коштам 9,5 мільярда даляраў, паказвае далей газета. Пры такім развіцці падзей правілы Еўразвязу будуць распаўсюджвацца толькі на размешчаны ў тэрытарыяльных водах ФРГ адрэзак «Паўночнага струменю – 2» працягласцю блізу 50 км, а астатняя частка газаправода - амаль 1200 км - застанецца за межамі еўрапейскай юрысдыкцыі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках