27 красавiка 2024, Субота, 2:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Звесткі з «чорных скрыняў» паказалі падабенства катастроф у Этыёпіі ды Інданезіі

4
Звесткі з «чорных скрыняў» паказалі падабенства катастроф у Этыёпіі ды Інданезіі
ФОТА З САЙТА EUKRAINA.COM

Высновы пацвердзілі амерыканскія і этыёпскія следчыя.

Міністарка транспарту Этыёпіі Дагмавіт Магес заявіла, што звесткі «чорных скрыняў» сведчаць пра падабенства аварый самалётаў Boeing 737 MAX 8 у Этыёпіі ды Інданезіі. Пра гэтым паведамляецца на старонцы міністэрства ў Facebook, піша РБК.

«Прычына катастрофы падобная да рэйсу 610 Lion Air. Справаздачу апублікуюць на цягам месяца пасля дэталёвага аналізу», - сказала яна.

Міністарка адзначыла, што высновы пацвердзілі амерыканскія і этыёпскія следчыя.

Самалёт авіякампаніі Ethiopian Airlines разбіўся 10 сакавіка праз некалькі хвілін пасля вылету. У выніку загінулі 157 чалавек. Яны былі грамадзянамі 35 краін. У кастрычніку 2018 гадоў у Інданэзіі пацярпеў катастрофу Boeing 737 MAX 8 авіякампаніі Lion Air. Ахвярамі сталі 189 чалавек.

Раней пра падабенства катастроф заяўляў гендырэктар Ethiopian Airlines Тэволде Гебрэмарыям. Паводле ягоных слоў, яны падобныя тым, што палёт Boeing 737 MAX 8 у Этыёпіі доўжыўся ўсяго шэсць хвілін.

Знойдзеныя на месцы катастрофы бартавыя самапісцы адпраўлялі ў Парыж на просьбу ўладаў Этыёпіі дапамагчы з іх расшыфроўкай. 16 і 17 сакавіка звесткі «чорных скрыняў» перадалі этыёпскім следчым.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках