27 красавiка 2024, Субота, 5:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскім гандлёвым цэнтры «Галілеа» загінуў наведвальнік

У менскім гандлёвым цэнтры «Галілеа» загінуў наведвальнік

Ён з'язджаў па парэнчах і ўпаў у лесвічны пралёт.

У ночы 2 сакавіка ў менскім гандлёвым цэнтры «Галілеа» (у будынку Цэнтральнага аўтавакзала) адбыўся трагічны інцыдэнт - з трэцяга паверха зваліўся наведвальнік. Пра гэта nn.by паведамілі чытачы.

У інфацэнтры «Галілеа» пацвердзілі смерць наведвальніка, але адмовіліся ад каментароў. УУС Кастрычніцкага раёна Менска пакуль таксама не каментуе сітуацыю.

Характэрна, што ВКонтакте, у паблік прыхільнікаў менскага футбольнага «Дынама», з'явіўся допіс пра заўчасную смерці фаната Аляксея «Кашчэя». Сябры збіраюць дапамогу для ягоных родных.

АЛЯКСЕЙ «КАШЧЭЙ»
ФОТА ВКОНТАКТЕ

«Ці не ён сёння ўночы ў гандлёвым забаўляльным цэнтры «Галілеа» ўпаў у лесвічны пралёт з трэцяга паверха, катаючыся на парэнчах?» - удакладніў адзін з заўзятараў. «Ён», - адказалі яму.

Карыстальнік, які паведаміў Вконтакте абставіны здарэння, не стаў больш падрабязна распавядаць пра сітуацыю журналістам. «Я проста чуў пра гэта», - адказаў ён.

Tut.by удакладняе, што кампанія з шасці чалавек бавіла час у гандлёвым цэнтры. Калі моладзь спускалася ўніз з трэцяга паверха, адзін з іх надумаў з'ехаць на парэнчах, але не ўтрымаўся, упаў і разбіўся да смерці.

Пазней у Следчым камітэце пацвердзілі, што «ўночы 2 сакавіка 28-гадовы мужчына ў ГЦ «Галілеа» на лесвічным пралёце спускаўся ўніз па парэнчах, у выніку чаго зваліўся і быў смяротна траўмаваны».

Праводзіцца праверка. Канфіскаваныя запісы камер відэаназірання. Прызначаная судова-медыцынская экспэртыза.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках