27 красавiка 2024, Субота, 0:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску жорстка затрымалі Змітра Паліенку

16
У Менску жорстка затрымалі Змітра Паліенку
ЗМІЦЕР ПАЛІЕНКА
ФОТА: ПЦ "ВЯСНА"

На былога палітвязня заведзена новая крымінальная справа.

У Менску пад дзесяць гадзін раніцы 20 сакавіка ў сваёй кватэры быў затрыманы актывіст і былы палітвязень Зміцер Паліенка. Яго падазраюць ва ўчыненні злачынства паводле артыкула 339, ч.3 КК РБ ("Асабліва злоснае хуліганства"). Падрабязнасці затрымання ПЦ "Вясна" распавяла сяброўка Змітра Наста Гусева.

"Пад 10 раніцы ў кватэру жорстка ўварваліся людзі з аўтаматамі, у бронекамізэльках і масках. Адразу павалілі Змітра на падлогу тварам уніз, надзелі кайданкі. Затым выбілі дзверы ў суседні пакой, пачалі праводзіць ператрус. Паведамілі, што супраць Змітра распачатая новая крымінальная справа за "Асабліва злоснае хуліганства", - распавяла яна.

Супрацоўнікі паведамілі, што справа нібыта звязаная з інцыдэнтам тыднёвай даўніны.

"Прыкладна тыдзень таму Зміцер чакаў свайго сябра на лесвічнай пляцоўцы і да яго стаў прыставаць п'яны агрэсіўны мужчына. Таму проста не падабалася, што ён там стаіць. Ён абражаў Змітра, а затым ударыў яго па твары. Тады Зміцер распыліў пярцовы балончык", - пераказала гісторыю Наста.

Ператрус у кватэры Змітра доўжыўся блізу гадзіны. У актывіста канфіскавалі ўсю тэхніку (кампутар, мабільны тэлефон), літаратуру, улёткі, налепкі і г.д. У Насты Гусевай, якая знаходзілася ў той момант у кватэры, таксама канфіскавалі мабільны тэлефон. Са слоў актывісткі, уся ўвага сілавікоў была накіраваная менавіта на літаратуру ды іншыя друкаваныя матэрыялы, якія знайшлі ў Паліенкі. Усе іх пытанні былі наконт гэтага, а акалічнасці справы іх асабліва не цікавілі.

Пасля ператрусу Змітра Паліенку павезлі ў ГАМ-2, адкуль яго, хутчэй за ўсё, павязуць у Следчы камітэт.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках