27 красавiка 2024, Субота, 1:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна ўвяла санкцыі супраць сотняў расейцаў

7
Украіна ўвяла санкцыі супраць сотняў расейцаў

Cанкцыі ўведзеныя ў дачыненні да 294 юрыдычных і 848 фізічных асоб.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ўказам №82/2019 увёў у дзеянне пастанову Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны ад 19 сакавіка «Аб прымяненні, скасаванні і ўнясенні змяненняў у персанальныя спецыяльныя эканамічныя і іншыя абмежавальныя захады (санкцыі)», паведамляе unian.net.

Як паведаміла прэс-служба РНБА, санкцыі ўведзеныя ў дачыненні да 294 юрыдычных і 848 фізічных асоб.

Санкцыйныя спісы ўключаюць фізічныя і юрыдычныя асобы, якія былі ўцягнутыя ў працэс будаўніцтва транспартнага пераходу праз Керчанскую пратоку; датычныя да ўзброенага нападу і захопу ўкраінскіх вайсковых катэраў, а таксама да незаконнага затрымання ўкраінскіх маракоў; арганізоўвалі і спрыялі правядзенню псеўдавыбараў на часова акупаваных тэрыторыях Данецкай, Луганскай абласцей, Крымскага паўвострава; дэманстратыўна парушалі ўкраінскае заканадаўства ўезду/выезду на часова акупаваную тэрыторыю ўкраінскага Крыма; распаўсюджваюць выдавецкую прадукцыю антыўкраінскага зместу; незаконна атрымалі і выкарыстоўваюць музейныя зборы, якія належаць Украіне. Акрамя таго, санкцыі ўжытыя да кіраўнікоў Рады Федэрацыі Федэральнага сходу РФ і дэпутатам Дзяржаўнай Думы РФ. РНБА Украіны таксама ўвёў абмежавальныя меры да асобных фізічных і юрыдычных асоб, у дачыненні да якіх ужылі санкцыі ЕЗ, ЗША і Канада.

Таксама на падставе прапаноў Нацыянальнага банка Украіны падоўжаныя санкцыі да 4 банкаў з капіталам дзяржавы-агрэсара.

У той жа час, у сувязі з дасягненнем мэты ўвядзення санкцый, на пастанову СБУ скасаваныя абмежавальныя захады ў дачыненні да 8 юрыдычных асоб, большасць з якіх спыніла гаспадарчую дзейнасць. Таксама на ініцыятыву СБУ унесены тэхнічныя праўкі ў ідэнтыфікацыйныя звесткі аднаго фізічнага і двух юрыдычных асоб. У адпаведнасці з арт. 1 і 5 Закона Украіны «Аб санкцыях» санкцыі прымяняюцца да юрыдычных асоб - рэзідэнтам Украіны, выключна калі яны маюць дачыненне да ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці.

У сувязі з гэтым РНБА Украіны даручыла Службе бяспекі Украіны завяршыць праверку датычнасці да тэрарыстычнай дзейнасці юрыдычных асоб, пералік якіх прыведзены ў дадатку 1 Пастановы Вярхоўнай Рады Украіны ад 4 кастрычніка 2018 года. Таму пытанне аб ужыванні санкцый, ініцыяваных Вярхоўнай Радай Украіны, будзе разгледжанае пасля завяршэння такой праверкі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках