1 траўня 2024, Серада, 15:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Топ-кандыдаты ў прэзідэнты распавялі, калі заробкі ва Украіне будуць па $1 тысячы

10
Топ-кандыдаты ў прэзідэнты распавялі, калі заробкі ва Украіне будуць па $1 тысячы

Палітыкі прапанавалі свае прагнозы эканамічнага развіцця краіны.

Пяць найбольш рэйтынгавых кандыдатаў у прэзідэнты Украіны распавялі часопісу НВ пра тое, колькі часу неабходна для таго, каб сярэдні заробак у краіне дасягнуў $1 тысячы.

Не падаў свае адказы толькі народны дэпутат Юрый Бойка. Астатнія ж так адказалі на пытанне аб тым, калі і як маюць намер дабіцца сярэдняга заробку $1 тысяча:

Уладзімір Зяленскі, кіраўнік Студыі «Квартал 95»:

Мне не падабаюцца гэтыя сярэднія тэмпературы па бальніцы. Калі ўжо сур'ёзна змагацца з беднасцю, то арыентавацца трэба на медыянны заробак. Спадзяюся, што на годны ўзровень праз пяць гадоў Украіна зможа выйсці.

Юлія Цімашэнка, лідарка партыі «Бацькаўшчына»:

У нашай пакрокавай праграме вывядзення краіны з крызісу «Новы курс Украіны» напісана: за пяць гадоў дасягнуць узроўню заробкаў, не ніжэйшых, чым у Польшчы. На сёння ў Польшчы сярэдні заробак падбіраецца да паказчыка 1 тысяча еўраў. Вось вам і адказ на пытанне.

Пятро Парашэнка, дзейны прэзідэнт краіны:

Упэўнены, што гэта не настолькі далёкая перспектыва, як можа здацца на першы погляд. Мы ўжо па ўзроўні заробкаў у даляравым эквіваленце выходзім на даваенны ўзровень. Вельмі сур'ёзна прасунуліся наперад у дэтэнізацыі заробкаў, зрабілі вельмі важныя крокі ў павелічэнні мінімальнага заробку, які за апошнія гады вырас утрая. Мы прадоўжым палітыку дэтэнізацыі занятасці, што павінна легалізаваць даходы грамадзян.

Акрамя таго, рост заробкаў павінен адбывацца і дзякуючы росту інвестыцый ва ўкраінскую эканоміку, канкурэнцыі працадаўцаў за прафесійныя кадры, заканчэння працэсу дэрэгуляцыі эканомікі.

Анатоль Грыцэнка, лідар партыі Грамадзянская пазіцыя:

Трохі [часу трэба]. Больш за тое, гэтыя грошы ўжо цяпер ёсць у эканоміцы. Але ў ценявой. У гэтым вінаватая цяперашняя ўлада, а не вайна ці Пуцін. Не Расея займаецца рэйдарствам прадпрыемстваў ва Украіне, не яна цісне іх падаткамі. У нас ёсць усё, каб былі такія сярэднія заробкі, толькі няма сілы волі і сумленнасці ва ўладзе.

Алег Ляшко, лідар Радыкальнай партыі:

Падняць заробкі істотна можна хоць заўтра, калі правільна пераразмеркаваць грошы: забраць мільённыя заробкі ў чыноўнікаў «Нафтагаза», 300-тысячныя заробкі ў суддзяў, прывесці іх у адпаведнасць з сярэднімі ў краіне. Максімальны заробак павінен адрознівацца ад сярэдняга не больш чым у пяць разоў, а не ў 100, як цяпер. Адпаведныя законапраекты я ўжо зарэгістраваў у парламенце.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках