23 красавiка 2024, aўторак, 11:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяцігадовая дачка беларускі дапамагала перавозіць кантрабанду

14
Пяцігадовая дачка беларускі дапамагала перавозіць кантрабанду
ФОТА З САЙТА SIGAROPT.ALL.BIZ

Незвычайны выпадак адбыўся на беларуска-літоўскай мяжы.

На мінулых выходных на беларуска-літоўскай мяжы ў пункце пропуску «Беняконі» - «Шальчынінкай» літоўскія мытнікі адправілі на пільны дагляд падазроны аўтамабіль, на якім у Літву ехала жанчына і яе пяцігадовая дачка.

КРЫНІЦА: EUROBY.INFO

Пасля ўжывання сканэра інспектары выявілі, што ў аўтамабілі ёсць схованкі, у якіх былі схаваныя цыгарэты. Кантрабанду знайшлі ў скрынцы перадач, бамперы і іншых поласцях, але, каб цыгарэты не выявілі службовыя сабакі, у гэтых нішах былі анучы з рэзкім пахам.

Некаторыя поласці былі пустымі: беларуска везла столькі цыгарэт, каб у выпадку выяўлення парушэнне цягнула на адміністрацыйны, а не крымінальны пратакол, паведамляе euroby.info.

Высветлілася, пяцігадовае дзіця стала саўдзельнікам перавозкі кантрабанды, бо ў некаторыя схованкі з цыгарэтамі магла пралезці толькі дзіцячая ручка. Літоўскія мытнікі мяркуюць, што ў выпадку паспяховага перасячэння мяжы дзіця дапамог б дастаць кантрабанду.

КРЫНІЦА: EUROBY.INFO
КРЫНІЦА: EUROBY.INFO
КРЫНІЦА: EUROBY.INFO
Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках