27 красавiка 2024, Субота, 1:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Возера Мічыган пакрылася «луской дракона»

Фотафакт: Возера Мічыган пакрылася «луской дракона»

Прырода - найлепшы мастак.

Захапляльная з'ява на возеры Мічыган пацвярджае гэта яшчэ раз. Велізарнае воднае палатно пакрылася мільёнамі бліскучых тонкіх ледзяных аскепкаў, якія ствараюць на паверхні цудоўныя фігуры. Гэта паўстала праз рух вады пад лёдам, калі возера пачало адтаваць пасля неймаверна суровай зімы, піша bigpicture.ru.

Вясна пакрыла возера Мічыган цудоўнымі аскепкамі лёду. Адталая вада змерзла і выглядае, нібы мазаіка на блакітных плітках застылых хваляў.

Феномен быў выкліканы рухам вады пад лёдам, калі возера Мічыган пачало раставаць.

Вадаём хутка адтае, праз гэта вада выштурхвае кавалкі лёду на паверхню. Гэтыя ледзяныя аскепкі накладваюцца адзін на адзін, ствараючы відовішча дзіўнай прыгажосці.

Прыбярэжная ахова папярэджвае людзей, што глядзець на гэтую прыгажосць можна толькі здалёку, бо лёд у гэты час ужо вельмі тонкі і крышыцца пад нагамі.

З пачатку сакавіка 56% воднай роўнядзі возера пакрытыя лёдам.

Гэта не адзінае захапляльнае відовішча на возеры Мічыган у канцы зімы. На мінулым тыдні сотні людзей наведалі маленькі горад Петоскі, каб паглядзець на скульптурнае ўкрыжаванне Ісуса Хрыста, якое знаходзіцца пад вадой.

Праз суровыя варункі надвор'я мармуровую статую вышынёй 15 метраў і вагой 840 кілаграмаў ніхто не бачыў з 2015 года.

Не было гарантыі, што наведвальнікі змогуць убачыць крыж сёлета, але іх малітвы былі пачутыя. Работнікі прасеклі лунку ў тоўшчы лёду, каб 1200 турыстаў маглі ўбачыць вялізную постаць Ісуса.

Статуя была зробленая ў 1956 годзе ў памяць пра тых, хто загінуў у вадзе. Традыцыя прыходзіць сюды, каб паглядзець на яе, узнікла ў 1986 годзе.

Нерукатворная прыгажосць дзівіць сваёй вытанчанасцю і, разам з тым, грандыёзнасцю. Прырода ўмее здзіўляць і ў яе ёсць яшчэ чым уразіць спрактыкаванае чалавецтва. Вада - не толькі крыніца жыцця, але і чыстага мастацтва, якое ўвасабляецца ў сапраўдныя натуральныя шэдэўры.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках