27 красавiка 2024, Субота, 1:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: У Вільні ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага

3
Відэафакт: У Вільні ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага

Вянчаў цырымонію гук Баявога Рога.

22 сакавіка 1864 году ў Вільні на Лукіскай плошчы публічна быў павешаны Кастусь Каліноўскі, адзін зь лідэраў нацыянальна-вызваленчага паўстаньня 1863–1864 гадоў, які стаў нацыянальным героем Беларусі, паведамляе Telegram-канал ТБК Вільня.

У мерапрыемстве ўдзельнiчалi беларусы, беларуская дыяспара Літвы і Польшчы, літоўцы. Удзельнiкi ўшанавалі гонар славутага Правадыра і зачыталі спіс пакараных смерцю і высланьнём паўстанцаў.

Прагучалі таксама "лісты з пад шыбеніцы" самога Каліноўскага, званы царквы Сьвятых Апосталаў Філіпа і Якава прабілі 155 разоў ў гонар мінулага, з мамента пакараньня, часу. Вянчаў цырымонію гук Баявога Рога - адзін са спосабаў старажытнай баявой камунікацыі, выкарыстоўваўся ў тым ліку ў войску паўстанцаў, заклікаючы на бой.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках