28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэкларацыя саміту краін ЕЗ: Еўразвяз не прызнае анэксію Крыма

1
Дэкларацыя саміту краін ЕЗ: Еўразвяз не прызнае анэксію Крыма

ЕЗ застаецца прыхільнікам суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

Еўрапейскі звяз не прызнае анэксію Крыма Расеяй. Пра гэта гаворыцца ў дэкларацыі паводле вынікаў саміту краін ЕЗ, які прайшоў 21-22 сакавіка.

«Праз пяць гадоў пасля незаконнай анэксіі Крыма і Севастопаля Расеяй ЕЗ застаецца рашучым у сваёй прыхільнасці суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. ЕЗ паўтарае, што ён не прызнае і працягвае асуджаць гэта парушэнне міжнароднага права, якое застаецца прамым выклікам міжнароднай бяспекі. ЕЗ застаецца прыхільнікам палітыкі непрызнання і працягвае яе рэалізацыю», - гаворыцца ў дакуменце.

Расея анэксавала Крым пасля незаконнага «рэфэрэндуму» 16 сакавіка 2014 года. Далучэнне паўвострава да РФ не прызнаецца Украінай і большасцю краін свету. У гэты момант паміж мацерыковай Украінай і Крымам дзейнічае кантрольна-прапускны рэжым, а Кіеў дэ-факта не кантралюе паўвостраў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках