МЗС Польшчы: Патрабуем ад Расеі неадкладна вызваліць падступна выкрадзенага на тэрыторыі Беларусі Грыба
6- 23.03.2019, 10:23
- 9,690
Польшча заступілася за ўкраінскага палітвязня.
Міністэрства замежных спраў Польшчы занепакоенае пастановай расейскага суда па прысуду да 6 гадоў зняволення ўкраінскаму палітвязню Паўлу Грыбу і заклікалі Расейскую Федэрацыю неадкладна яго вызваліць, паведамляе «Интерфакс».
Мы катэгарычна патрабуем вызвалення як Паўла Грыба, так і ўсіх іншых украінцаў, якія незаконна затрыманыя Расеяй, і да таго часу - даць належную медыцынскую дапамогу і кантакт з сем'ямі. Мы таксама заклікаем да надання ўкраінскіх консульскіх паслуг гэтым людзям», - гаворыцца ў паведамленні.
«Мы вельмі занепакоеныя вынясеннем прысуду 20-гадоваму украінцу Паўлу Грыбу, які быў падступна выкрадзены ў жніўні 2017 года Федэральнай службай бяспекі Расеі на тэрыторыі Беларусі», - дадалі ў МЗС Польшчы.