22 жнiўня 2019, Чацвер, 13:19
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Грошы з Расеі ўдарылі па Даніі адтокам капіталу на $16 мільярдаў

2
Грошы з Расеі ўдарылі па Даніі адтокам капіталу на $16 мільярдаў
ФОТА: REUTERS

Скандал вакол адмывання сродкаў мог ускосна паўплываць на манетарную палітыку краіны.

Скандал вакол адмывання сродкаў, у якім апынуўся ўцягнуты Danske Bank A/S у мінулым годзе, прывёў да адтоку капіталу з Даніі і мог ускосна паўплываць на манетарную палітыку краіны, піша finanz.ru са спасылкай на «Блумбэрг».

З ацэнкі цэнтрабанка ў Капенгагене, у мінулым годзе нерэзідэнты вывелі з банкаўскіх акцый у кронах прыкладна $3 мільярды. На гэты распродаж звярнуў увагу рэгулятар, чыя асноўная задача ў тым, каб падтрымліваць прывязку дацкай валюты да еўра. А паколькі Danske з'яўляецца найбуйнейшым банкам Даніі, гэтая сума, хутчэй за ўсё, адлюстроўвае "адсутнасць даверу" праз справу аб адмыванні сродкаў, адзначае цэнтрабанк.

Зрэшты, нават самы маштабны ў Еўропе скандал вакол адмывання сродкаў не змог пазбавіць крону прывабнасці. Данія захоўвае адмоўныя стаўкі даўжэй, чым любая іншая краіна свету, і доўгатэрміновы попыт на крону прымушае дацкага рэгулятара ўтрымліваць больш нізкія адсоткавыя стаўкі, чым у Еўрапейскага цэнтрабанка.

"Я хацеў бы падкрэсліць, што рынак кроны цяпер значна больш стабільны, чым у мінулым, - сказаў у інтэрв'ю ў Капенгагене ў сераду старшыня цэнтрабанка Ларс Родзе. - Той факт, што інтэрвенцый не было 21 месяц, а за гэты перыяд адбылося многае, уключаючы справу аб адмыванні, гэта магутная прыкмета даверу да кроны".

У сераду цэнтрабанк краіны апублікаваў звесткі, якія сведчаць аб тым, што замежныя інвестары ў мінулым годзе прадалі актывы ў кронах на суму, эквівалентную блізу $16 мільярдаў. З гэтай сумы прыкладна $14 мільярдаў прыпала на акцыі. Нерэзідэнты таксама хэджавалі ўгоды ў кронах. Замежныя інвестары ў мінулым годзе купілі FX-дэрыватывы ў кронах, у тым ліку ў рамках простых форвардных угод, прыкладна на $7,6 мільярда, паведаміў цэнтрабанк.