27 красавiка 2024, Субота, 8:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ затрымала прадаўцоў фальшывых украінскіх замежных пашпартоў

СБУ затрымала прадаўцоў фальшывых украінскіх замежных пашпартоў

Пашпарты выкарыстоўваліся для нелегальнай міграцыі ў ЕЗ.

Супрацоўнікі СБУ спынілі дзейнасць канала нелегальнай міграцыі замежнікаў у краіны Еўрапейскага Звязу.

Пра гэта інфармуе сensor.net са спасылкай на прэс-цэнтр СБУ.

Аператыўнікі спецслужбы ўсталявалі, што трое грамадзян Украіны падшуквалі сярод асоб, якія незаконна прыбываюць з краін з падвышанай тэрарыстычнай пагрозай ахвочых з'ехаць у Еўропу. Для ажыццяўлення іх далейшага «транзіту» зламыснікі выраблялі «кліентам» падробленыя замежныя пашпарты. Кошт аднаго камплекта дакументаў складала ад 8 да 16 тысяч даляраў.

Праваахоўнікі затрымалі арганізатара крымінальнага бізнэсу, выхадца адной з краін Блізкага Усходу, і двух ягоных паплечнікаў у Кіеве падчас перадачы чарговага фальшывага пашпарта і атрымання «задатку» на наступны заказ сумаю 8 тысяч даляраў.

Падчас ператрусу на месцы жыхарства фігурантаў справы, у офісным памяшканні, што належыць арганізатару ўгоды, і ў транспартных сродках зламыснікаў праваахоўнікі выявілі нямала падробленых пашпартоў грамадзян Украіны, бланкі даведак аб рэгістрацыі грамадзян і электронныя носьбіты інфармацыі, якія пацвярджаюць супрацьпраўную дзейнасць.

Цяпер затрыманым паведамлена пра падазрэнне ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 332, ч. 2 арт. 15 ч. 3 арт. 332 Крымінальнага кодэкса Украіны. Вырашаецца пытанне аб абранні меры стрымання падазраваных у выглядзе ўтрымання пад вартай.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках