27 красавiка 2024, Субота, 9:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абаронцу Курапатаў аштрафавалі за сцяг і «Жыве Беларусь!»

7
Абаронцу Курапатаў аштрафавалі за сцяг і «Жыве Беларусь!»
ДЗЯНІС УРБАНОВІЧ
ФОТА: «Радыё Свабода»

Дзяніса Урбановіча аштрафавалі на 1147,5 рубля.

Суд Маскоўскага раёна Менска аштрафаваў абаронцу Курапатаў Дзяніса Урбановіча на 1147,5 рубля, паведамляе «Радыё Свабода».

Па двух складзеных на актывіста пратаколах, з якімі пагадзіўся суд, ён быў вінаваты ў дробным хуліганстве і непадпарадкаванні законным патрабаванням міліцыі. Віну ў абодвух парушэннях Дзяніс Урбановіч не прызнаў.

Вечарам 25 сакавіка Дзяніс Урбановіч падчас вахты ў Курапатах зайшоў на тэрыторыю рэстарацыі «Паедзем паядзім» з бел-чырвона-белым сцягам і некалькі разоў выгукнуў «Жыве Беларусь». Са слоў Дзяніса Урбановіча, так ён віншаваў супрацоўнікаў і наведвальнікаў рэстарацыі з 101-й гадавінай БНР. Аднак супрацоўнікі рэстарацыі ўспрынялі ўчынак актывіста як хуліганства і выклікалі міліцыю. Пра гэта ў судзе сведчыла дырэктарка «Паедзем паядзім» Святлана Дубкова. Калі нарад прыехаў, са слоў сведкі-міліцыянта, Дзяніс Урбановіч адмаўляўся «прайсці для складання пратаколу».

Лідара «Маладога фронту» Дзяніса Урбановіча за ўдзел у пікетаванні ў Курапатах неаднаразова штрафавалі і саджалі на суткі, таксама ён не раз пацярпеў ад наезду аўтамабіляў наведвальнікаў рэстарацыі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках