1 траўня 2024, Серада, 23:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былога намесніка міністра абароны Беларусі асудзілі ў Літве на 14 гадоў

16
Былога намесніка міністра абароны Беларусі асудзілі ў Літве на 14 гадоў
УЛАДЗІМІР УСХОПЧЫК

Уладзіміра Усхопчыка прызналі датычным да гібелі людзей пры штурме Віленскага тэлецэнтра.

27 сакавіка Віленскі акруговы суд абвясціў прысуд у справе аб штурме Віленскага тэлецэнтра, які адбыўся 13 студзеня 1991 года. Паводле прысуду, былы намеснік міністра абароны Беларусі (у 2000-2004 гадах) генерал Уладзімір Усхопчык завочна асуджаны на 14 гадоў турмы, піша delfi.lt.

Усхопчыка, які падчас гэтых падзей узначальваў Віленскі гарнізон, прызналі датычным да гібелі людзей пры штурме тэлецэнтра. Пасля Вільні яго перавялі на службу ў Беларусь. Літва некалькі разоў падавала ў Беларусь просьбы аб выдачы генерала, але атрымлівала толькі адмовы.

Усяго прысуды вынесеныя 67 грамадзянам Беларусі, Украіны і Расеі. Яны асуджаныя на тэрміны ад 4 да 14 гадоў. Сярод іх, напрыклад, былы міністр абароны СССР Дзмітрый Язаў, якому прысудзілі 10 гадоў пазбаўлення волі. Большасць фігурантаў справы асуджаныя завочна, таму што Расея і Беларусь адмовіліся іх выдаваць.

З усіх падсудных на судзе былі толькі два чалавекі - савецкія афіцэры, грамадзяне Расеі. Гэта Юры Мель, затрыманы ў 2014 годзе, і жыхар Вільні Генадзь Іваноў. Меля асудзілі на сем гадоў пазбаўлення волі, Іванова - на чатыры гады.

У студзені 1991 года захапілі Віленскую тэлевежу і будынак Літоўскага радыё і тэлевізіі. Пры гэтым загінулі 14 чалавек, больш за тысячу пацярпелі. Суд назваў гэтыя дзеянні агрэсіяй СССР супраць Літвы. У дзеяннях савецкіх вайскоўцаў, на думку суда, ёсць прыкметы злачынстваў супраць чалавечнасці, прадугледжаных міжнародным правам.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках