10 траўня 2024, Пятніца, 22:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як менскае «Дынама» і заўзятары цвялілі ўлюбёнца Лукашэнкі

4
Як менскае «Дынама» і заўзятары цвялілі ўлюбёнца Лукашэнкі

Захараву прыгадалі нават разбіты ў аварыі «Бэнтлі».

Вынікам раптам арганізаванай сэрыі матчаў паміж менскім «Дынамам» і «Юнацтвам», узмоцненым гульцамі з іншых вядучых камандаў экстралігі, стала перамога «дынамаўцаў».

Міхаілу Захараву, чыя закулісная актыўнасць нібыта і стала адной з прычын арганізацыі серыі, зараз давядзецца падумаць над словамі кіраўніка дзяржавы аб Канадзе. «Cалiдарнасць» сцісла нагадала, як дынамаўскія заўзятары і рэкламнікі пацвялілі ўлюбёнца Лукашэнкі падчас матчаў.

«Да пабачэння, наш лагодны Міша»

Такие программки появились перед первым матчем серии на «Минск-Арене»
Фото vk.com/hcdmn

Вітанне з Гародні

Гарадзенскіх фанатаў перад гульнёй з «Гомелем» непрыемна здзівіў той факт, што найлепшыя з «чырвона-чорных» замест таго, каб гуляць за «Нёман», паехалі ў Менск выступаць за каманду Міхаіла Захарава.

Фото «Вечерний Гродно»

Перад гульнёй на фан-сэктары вывесілі красамоўны банэр, паведамляе «Вечерний Гродно». На ім злы Гаргамель запіхвае сіняга гноміка на каньках і з кульбай у мех, на якім напісана: «Дружына экстралігі». Побач стаіць стары смурф, на шапцы ў яго напісана: «Федэрацыя хакея».

Гальштук, аўтобус і «Бэнтлі»

Падчас гульняў на трыбунах можна было ўбачыць крэатыў дынамаўскіх заўзятараў і рэкламнага аддзела клуба.

Міхаілу Захараву ўзгадалі ягоныя даўнія словы пра гальштук, дарагі аўтобус і нават разбіты ў 2011-м назад «Бэнтлі».

Фото pressball.by
Фото by.tribuna.com

Ванкувер-2010

Фото by.tribuna.com

Дзяўчаты з маркетынгавага аддзела «Дынама» нагадалі настаўніку «Юнацтва» пра паразу каманды Беларусі на Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы. Захараў, які трэнаваў тады нацыянальную каманду, апавядаў, як напярэдадні вызначальнай гульні са швайцарцамі за напаўпразрыстай фіранкай іхняй раздзявальні хадзілі голыя фінскія хакеісткі, нагадвае «Прессбол». У выніку чаго гульцы нашай нацыянальнай каманды былі вымушаныя бегаць у грамадскі туалет.

І Рыга-2005

Фото by.tribuna.com

Прыгадалі Міхаілу Захараву і паразу ў рамках кваліфікацыі ў Турын-2006 года, паведамляе «Трыбуна». Тады беларуская каманда, якую трэнаваў ён жа, саступіла ў вызначальным матчы Латвіі, ведучы за 5 хвілін да фінальнай сірэны 4:2.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках