4 траўня 2024, Субота, 1:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марыя Тарасенка хоча спагнаць з «дармаедскай» камісіі 1000 рублёў

63
Марыя Тарасенка хоча спагнаць з «дармаедскай» камісіі 1000 рублёў
МАРЫЯ ТАРАСЕНКА
ФОТА: FACEBOOK

Дэкрэт №1 павінен быць скасаваны.

15 сакавіка ў судзе Чыгуначнага раёну Гомеля пачнецца першы працэс хатняй гаспадыні Марыі Тарасенкі супраць дзяржавы.

Дапамагаць ёй у гэтым будзе юрыст прафзвязу РЭП Леанід Судаленка, які ў 2017 годзе быў названы «адвакатам дармаедаў».

На просьбу Charter97.org Марыя Тарасенка распавяла пра новы паварот у сваёй барацьбе з дэкрэтам аб «дармаедах».

- Вы ўжо падавалі ў суд Чыгуначнага раёна Гомеля скаргу на ўключэнне вашых звестак у «базу незанятых у эканоміцы», але тады суд адмовіў у распачынанні справы. Як вы ўспрынялі адмову?

- Шчыра кажучы, было трохі нечакана - і ў той жа час чакана. Такія змешаныя пачуцці.

Улада наўмысна пастанавіла адмовіць у распачынанні справы, засвоіўшы ўрокі 2017 года. Тады яны ўзяліся разглядаць справу Аляксандра Сямёнава ў Гомелі і пацярпелі паразу. Цяпер, каб не ствараць нявыгадны для сябе прэцэдэнт, суд адмовіў мне ў распачынанні праз «непадлегласць»

І была яшчэ адна цікавая фармулёўка. Мне сказалі: ніякіх жа дзеянняў у дачыненні да вас не праводзілася, ніхто вам у кішэню фізічна не залез.

- Якія высновы вы зрабілі з гэтай адмовы, і ў чым вашая тактыка цяпер?

Мы надумалі пайсці іншым шляхам - патрабаваць кампенсацыі прычыненай мне маральнай шкоды. І будзем падаваць такі пазоў супраць камісія «па садзейнічанні занятасці насельніцтва» Чыгуначнага раёна Гомеля і Камітэта працы, занятасці і сацыяльнай абароны аблвыканкама.

Таму што маральная шкода мне сапраўды была прычыненая. Ведаеце, вельмі цяжка было даведацца, што мяне ўключылі ў базу звестак «дармаедаў». Гэта значыць, мяне ўважаюць за чалавекам невядома якога гатунку: калі я не працую, дзяржава мяркуе, што мае права душыць мяне падвышанымі камунальнымі плацяжамі. Для мяне гэта было проста зневажальна.

Другое прыніжэнне – гэта тое, што такая вестка прагучала з вуснаў майстра ЖЭС, які патэлефанаваў на просьбу адміністрацыі раёна. Старонні чалавек пачаў казаць пра тое, што я з'яўляюся ўласніцай кватэры. Гэта было вельмі непрыемна: мае асабістыя звесткі прасочваюцца направа і налева, імі маніпулююць людзі, якія не маюць да гэтага дачынення. На якой падставе «дармаедскія» камісіі дапускаюць выцек асабістых звестак? Чаму яны раздаюць гэтыя спісы абы-каму?

Апошняй кропляй стала тое, што ўсё гэта прагучала менавіта ў мой дзень нараджэння. Гэта не проста крыўдна - мяне адмысловаа прынізілі. Я - грамадзянка Беларусі. Я тут нарадзілася, жыву тут, тым самым падтрымліваючы эканоміку - і мяне ставяць у такія ўмовы. Толькі таму, што я магу дазволіць сабе быць хатняй гаспадыняй і не працаваць. Што, дарэчы кажучы, з'яўляецца маім канстытуцыйным правам.

Гэта проста абуральныя парушэнні і канстытуцыйных нормаў, і міжнародных законаў. Мы жывем у 21-м стагоддзі - а нас хочуць вярнуць у рабства, у феадалізм узору 10-га стагоддзя нашай эры.

- Вы падаеце пазоў да камісіі на суму 1 000 рублёў. Чаму вы ацанілі суму маральнай шкоды менавіта такой лічбай?

- Рэч тут зусім не ў грошах, гэта непрынцыпова. Менавіта таму, для зручнасці, была абраная сума, якая на слыху ва ўсіх. 500 даляраў, яны ж 1 000 рублёў той самы заробак, які ўлады абяцалі беларусам і не выканалі абяцанні. «Улюбёная» лічба беларусаў.

Але грошы тут няважныя. Важны сам факт прызнання таго, што мне была прычыненая маральная шкода, маральная траўма.

- У Віцебску, напрыклад, паведамленне з асабовымі звесткамі «дармаедаў» вывесілі каля ўваходных дзвярэй пад'езда. Як вы пракаментуеце такое стаўленне камісій да грамадзян?

- Што тычыцца Віцебска, хачу сказаць адразу: ужо вельмі там «заўзятыя» чыноўнікі ў «дармаедскіх» камісіях. Неяк занадта захоплена змагаюцца з так званымі «незанятымі ў эканоміцы», усяляк выстаўляюць усё напаказ.

Факт з паперай на ўваходзе ў пад'езд - гэта проста абуральна. Людзі не павінны заставацца ў баку ад такога беззаконня. Ім мала таго, што квітанцыі аб падвышанай камуналцы і папярэджанні шлюць усім запар: і тым, хто не з'яўляецца ўласнікам кватэры, і пенсіянерам.

Цяпер пачалі яшчэ і публічна вывешваць звесткі. Кожны чалавек, які гэта ўбачыў, проста не павінен спускаць на тармазах. З гэтым трэба змагацца проста цяпер. Таму што гэта - вельмі абуральныя прыніжэнне для кожнага чалавека. Гэта самае сапраўднае беззаконне.

- Вы згадалі, што паведамленні высылаюць і тым, хто фармальна заняты ў эканоміцы. Сапраўды «лісты шчасця» прыходзяць і пенсіянерам, і ўладальнікам зямельных надзелаў, і нават юрыстам з 10-гадовым стажам. Што гэта - звычайная халатнасць або свядомая стратэгія?

- Магчыма, што мае месца і нейкі тэхнічны збой. Але я дапускаю, што чыноўнікі проста хочуць выслужыцца і ахапіць як мага больш людзей сваімі спісамі. У гэтым, думаю, ёсць і псіхалагічны аспект: стварыць больш страху і напружання, маральна зняважыць большую колькасць грамадзян, каб паказаць сваю ўладу.

Тут ёсць пэўны сурагат усеўладдзя: запісаць без разбору як мага больш людзей у базу звестак - і ўсім без разбору высылаць, каб перажывалі. Прыходзілі гэтыя лісты і матулям, якія выхоўваюць дзяцей, і людзям, якія даўно знаходзяцца на пенсіі.

Вы ведаеце, гэта пацвярджае думку пра тое, што ўсё гэта - прадуманы здзек з людзей.

Таму я ўжо казала і цяпер паўтару: я стаю на сваім - дэкрэт аб дармаедах павінен быць скасаваны.

- Гэта гучыць амаль як словы рымскага палітыка Катона Старэйшага: Карфаген павінен быць разбураны. І так і адбылося напраўду. Што дае вам такую ўпэўненасць у сваёй пазіцыі?

- Не толькі з юрыдычнага і лагічнага, але нават з чыста хрысціянскага пункту гледжання гэты так званы «дэкрэт» павінен быць скасаваны. Ён не мае нават маральнага права на існаванне.

Нават у цяперашняй Беларусі, якая не можа пахваліцца грандыёзным развіццём эканомікі і захаваннем правоў чалавека, гэты дэкрэт – дзікунства. У яго няма права на жыццё.

І гэта тычыцца ўсіх. Я казала, кажу і буду казаць: дэкрэт №1 тычыцца і працоўных людзей. Для іх - гэта пуга перад тварам: маўляў, паглядзіце, што будзе, калі будзеце змагацца за свае правы і праяўляць незадаволенасць аплатай і ўмовамі працы. Вам не падоўжаць кантракт - і вас прыме ў свае «абдымкі» дэкрэт №1 і падвышаная камуналка.

Нешта такоўскае проста не мае права быць у свеце. Гэта супярэчыць усім законам і нормам – і нацыянальным, і міжнародным, і ў хрысціянскім, і агульначалавечым.

- Калі вам удасца засудзіць «дармаедскую» камісію, ці будзеце вы дапамагаць іншым?

- Я заўсёды знаходжуся на баку людзей, якія бароняць свае правы.

Хачу звярнуцца да ўсіх беларусаў, якія выпрабавалі на сабе такое стаўленне з боку ўладаў: не баяцца. Не маўчаць. Будзеш маўчаць - будзеш пакутаваць.

І гэтыя пакуты дабром не скончацца. Колькі было выпадкаў, калі ў 2016-2017 годзе людзі скончылі жыццё самагубствам пасля залічэння іх у «дармаеды». Мы ведаем пра некалькі гісторый - гэта тое, што было агучана.

А колькі мы не ведаем? А колькі людзей захварэла, можа, і страшнымі хваробамі - таму што не знаходзілі выхад знявазе сваёй годнасці. Тым больш нас, беларусаў, назваць дармаедамі - самую працавітую нацыю.

Возьмем хоць бы Гомель. Колькі толькі ў адной Расеі пабудавана рукамі нашых будаўнікоў аб'ектаў - не злічыць. Я асабіста ведаю людзей, якія робяць цудоўныя каміны: па іх асабіста прыязджаюць аўто, спяшаюцца, каб запрасіць да сябе, яны нарасхват у суседзяў. А на радзіме іх за гэта зневажаюць і называюць «дармаедамі»…

Да чаго мы ідзём? Далей трываць ужо няма як. Трэба з гэтым змагацца.

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках