27 красавiка 2024, Субота, 3:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі пабіты тэмпературны рэкорд дня

6
У Беларусі пабіты тэмпературны рэкорд дня

Тэмпературны рэкорд дня пабіты 8 сакавіка.

У Брагіне паветра прагрэлася да 17 градусаў цяпла. Ранейшы максімум быў зафіксаваны 8 сакавіка 2016 года ў Мазыры (15,8 градуса), да гэтага - 8 сакавіка 1975 года ў Пружанах (13,3), пішуць naviny.by.

Абнавіліся рэкорды ў сталіцы і ўсіх абласных цэнтрах, за выключэннем Віцебска:

у Менску слупок тэрмометра падняўся да адзнакі 12,9 (было 9,8 у 1990 годзе);

у Берасці - да +15 (13,2 у 2007-м);

у Гомелі - да 14,6 (13,3 у 2017-м);

у Горадні - да 12,9 (+11,1 у 2007-м);

у Магілёве - да 12,3 (10,9 у 2017-м).

У найбліжэйшыя дні, 9 сакавіка, чакаецца паніжэнне тэмпературы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках