27 красавiка 2024, Субота, 0:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ігар Крывушэнка: Cклад нацыянальнай каманды Беларусі трэба амаладзіць

4
Ігар Крывушэнка: Cклад нацыянальнай каманды Беларусі трэба амаладзіць
ІГАР КРЫВУШЭНКА
ФОТА: ЯЎГЕН ЕРЧАК, TUT.BY

Галоўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусі пракаментаваў два першыя матчы кваліфікацыі да Еўра-2020.

У сераду, 10 красавіка, у Доме футбола адбылося другое пасяджэнне абноўленага Выканаўчага камітэта Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола». Зрэшты, галоўны трэнер нацыянальнай каманды Ігар Крывушэнка ўказаў на неабходнасць амаладжэння складу нацыянальнай каманды Беларусі, паведамляе "Прессбол".

«У адпаведнасці з парадкам дня галоўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусі выступіў з дакладам аб выніках першых двух матчаў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы УЕФА 2020 году супраць Галандыі і Паўночнай Ірландыі. Ігар Мікалаевіч падрабязна распавёў аб статыстычных паказчыках футбалістаў у названых гульнях і адзначыў, што з улікам календара нацыянальнага чэмпіянату сакавік з’яўляецца традыцыйна цяжкім месяцам для матчаў нацыянальнай каманды. Галоўны трэнер таксама ўказаў на неабходнасць планамернага амаладжэння складу і прапанаваў запланаваць налета адзін ці два таварыскія матчы перад магчымым матчам плэй-оф.

Паводле вынікаў дакладу галоўнаму трэнеру нацыянальнай каманды Беларусі ад кіраўніцтва АБФФ было адрасавана некалькі дадатковых пытанняў аб выязных матчах супраць Нідэрландаў і Паўночнай Ірландыі ды існым становішчу спраў у камандзе. Затым дырэктар футбольнага клуба «Мінск» Ігар Шлойда таксама падкрэсліў неабходнасць паступовага амаладжэння галоўнай футбольнай каманды краіны. Гэтую ідэю падтрымаў Старшыня АБФФ Уладзімір Базанаў і іншыя чальцы Выканкама.

Пасля кароткага выступу дырэктара міжнародна-прававога дэпартамента АБФФ Сяргея Ільіча выканаўчы камітэт прыняў пастанову прадставіць пратакол справаздачна-выбарчай Канферэнцыі Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» ад 2019.03.27 года на зацвярджэнне на наступнай справаздачнай Канферэнцыі ў 2020 годзе.

Заслухаўшы і абмеркаваўшы даклад першага намесніка Старшыні Юрыя Вяргейчыка, чальцы Выканкама прагаласавалі за зацвярджэнне прапанаванага спісу прадстаўнікоў Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» ў камітэты і камісіі УЕФА на перыяд з 2019 да 2023 года:

Камітэт юнацкага і аматарскага футбола УЕФА - Старшыня АБФФ, У.А.Базанаў

Камітэт УЕФА ХетТрык - першы намеснік Старшыні АБФФ, Ю.В.Вяргейчык

Камітэт аб статусе і трасферах гульцоў, агентаў гульцоў і матчавых агентаў - дырэктар міжнародна-прававога дэпартамента АБФФ - С.Н.Ільіч

Камітэт развіцця і тэхнічнай дапамогі УЕФА - тэхнічны дырэктар АБФФ, Д.Э.Касянок

Камітэт у жаночым футболе УЕФА - намеснік дырэктара міжнародна-прававога дэпартамента С.Я.Грынкевіч

Экспэртная група ў масавым футболе УЕФА - кіраўнік аддзела масавага футбола тэхнічнага дэпартамента АБФФ - В.Н.Крупіца

Пасля дакладу фінансавай дырэктаркі АБФФ Вікторыі Шаўчэнкі выканаўчы камітэт вызначыў унесці змены ў каштарыс выдаткаў на правядзенне 29-га чэмпіянату Рэспублікі Беларусь ў футболе і розыгрышы Кубка Рэспублікі Беларусь сярод мужчынскіх каманд, а таксама ў каштарыс выдаткаў на правядзенне чэмпіянату Рэспублікі Беларусь у футболе сярод жаночых каманд вышэйшай лігі і моладзевага першынства Рэспублікі Беларусь у футболе сярод дзяўчат 2001-2003 г.н. і 2003-2005 г.н. Адзначым, што гэтыя змены выкліканыя некаторымі зменамі ў заканадаўстве Рэспублікі Беларусь.

У заключнай частцы пасяджэння выканаўчы камітэт заслухаў і абмеркаваў даклад дырэктара міжнародна-прававога дэпартамента Сяргея Ільіча, прыняў прапанаваныя дапаўненні і зацвердзіў «Палажэнне аб парадку выкарыстання футбольнай інфраструктуры Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» ў новай рэдакцыі. Пасля выступу дырэктара дэпартамента судзейства і інспектавання АБФФ Алега Чыкуна ў спіс суддзяў для абслугоўвання матчаў чэмпіянату Рэспублікі Беларусь у футболе 2019 года сярод каманд другой лігі былі ўключаныя прапанаваныя кандыдатуры. Напрыканцы была прынятая пастанова ўнесці змены і выкласці пункт 3.1. артыкула 3 «Зацвярджэнне суддзяў і інспектараў на матчы» Палажэння аб Камісіі прызначэння ў наступнай рэдакцыі: «Пасля правядзення працэдуры вызначэння суддзяў і інспектараў складаецца ліст прызначэння адпаведна з устаноўленай формай, які падпісваецца ўсімі чальцамі камісіі, старшынём Камісіі прызначэння і зацвярджаецца старшынём АБФФ».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках