26 красавiка 2024, Пятніца, 23:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Не падзялілі дарогу: у Менску адзін кіроўца сур'ёзна збіў іншага

6
Не падзялілі дарогу: у Менску адзін кіроўца сур'ёзна збіў іншага

У сераду раніцай паміж менчуком і жыхаром Маладзечанскага раёна адбыўся канфлікт.

У Менску супрацоўнікі міліцыі затрымалі 26-гадовага мужчыну, які падчас дарожнага канфлікту нанёс цяжкія цялесныя пашкоджанні жыхару Маладзечанскага раёна. Пра гэта паведамілі tut.by у ГУУС Менгарвыканкама.

Раніцай 9 красавіка паміж менчуком і жыхаром Маладзечанскага раёна адбыўся канфлікт. Прычынай стала недысцыплінаванасць абодвух кіроўцаў на дарозе пры кіраванні транспартнымі сродкамі. Не прыйшоўшы да кампрамісу і не развязаўшы канфлікт мірным шляхам, 26-гадовы мянчук нанёс не менш аднаго ўдару 49-гадоваму жыхару Маладзечанскага раёна. Усвядоміўшы, што ўчыніў супрацьпраўны ўчынак, ён сам паведаміў аб гэтым факце ў міліцыю.

У выніку здарэння 49-гадовы мужчына атрымаў цяжкія траўмы і быў шпіталізаваны.

Матэрыял праверкі накіравалі ў Следчы камітэт для дачы прававой ацэнкі.

У міліцыі нагадалі, што артыкулам 147 КК Беларусі (Наўмыснае прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў) прадугледжана адказнасць аж да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках