20 красавiка 2024, Субота, 6:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасце затрымалі дзевяць змагароў з акумулятарным заводам

15
У Берасце затрымалі дзевяць змагароў з акумулятарным заводам
ФОТА: БЕРАСЦЕЙСКАЯ ГАЗЕТА

Сёння іх выклікалі ў Ленінскі РАУС Берасця паводле позову ў «якасці сведак».

Як стала вядома ПЦ «Вясна» з сацыяльных сетак, у Берасці затрымана дзевяць праціўнікаў будаўніцтва завода акумулятарнага завода пад Берасцем, якія былі выкліканы ў РАУС адміністрацыі Ленінскага раёна ў якасці сведак паводле нейкай справы. Яны прабудуць пад вартай да суда.

На якой падставе актывісты былі затрыманыя - пакуль невядома. Імаверна такім чынам міліцыя спрабуе не дапусціць іх удзелу ў чарговым «кармленні галубоў», якое праходзіць кожны тыдзень у нядзелю.

Перад затрыманнем актывісты зладзілі флэшмоб перад будынкам РАУС.

«Ёсць падставы меркаваць, што іх адмыслова выклікалі ў пятніцу, каб у канцы дня яны са сведкаў ператварыліся ў асоб, у дачыненні да якіх вядзецца адміністрацыйны працэс. Даставіць іх у суд у гэты час ужо не будзе магчымасці, і адпаведна, яны будуць затрыманыя да панядзелка, - выказаў здагадкі праваабаронца Раман Кісляк. - Калі будзе такі расклад, то я ўспрымаю гэта як злоўжыванне паўнамоцтвамі супрацоўнікаў міліцыі. Фактычна, гэта будзе адвольнае затрыманне».

Каля 20 праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода атрымалі позвы на пятніцу 12 красавіка. Сярод тых, хто павінен прыйсці ў міліцыю, - Віталь Козак, Дзяніс Малышэнка, Ірына Сіліцкая, Уладзімір Казлоўскі, а таксама праваабаронца Уладзімір Вялічкін. Варта адзначыць, што ўсе актывісты атрымалі позвы на адзін і той жа час - 12 красавіка 15.00. Пра якую справу ідзе гаворка, пакуль невядома.

Апошнім часам узмацніўся ціск на праціўнікаў будаўніцтва ў Берасці акумулятарнага завода. Так, на мінулым тыдні на тры дні былі затрыманыя актывіст Майсей Мазько і яго сын Дзяніс паводле справы аб захоўванні боепрыпасаў. Цяпер яны на волі, аднак Майсей Мазько застаецца ў статусе падазраванага паводле справы. У пятніцу супрацоўнікі міліцыі спрабавалі затрымаць лекара і актывістку Таццяну Фесікаву, пасля чаго тая трапіла ў бальніцу. А пасля чарговага нядзельнага «кармлення галубоў» быў затрыманы Дзмітрый Бекалюк, разгляд адміністрацыйнай справы якога працягнецца ў сераду 10 красавіка.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках