СМІ: У беларускі аўтобус уляцеў дрон
26- 2.07.2026, 15:02
- 10,178
Надзвычайнае здарэнне адбылося на мяжы з Расіяй.
Пасажырскі аўтобус «Мінск – Анапа» трапіў пад удар дрона ў памежным пераходзе «Чырвоны Камень» у Бранскай вобласці Расіі на мяжы з Беларуссю. Пра гэта паведамляюць расійскія СМІ.
Паведамляецца, што ў аўтобусе было 12 пасажыраў і два кіроўцы. Пацярпелі двое чалавек.
Памежны пераход закрылі.
Нагадаем, 17 чэрвеня каля вёскі Рудня ў Бранскай вобласці РФ дрон трапіў у аўтобус з дзецьмі з Беларусі. У ім ехалі 43 пасажыры. Пацярпелі шэсць чалавек; загінула жанчына — жонка трэнера Рэчыцкай ДЮСШ-2.
Служба бяспекі Украіны заявіла, што перахапіла афіцыйны расійскі дакумент, які адмаўляе датычнасць Украіны да ўдару па аўтобусе з беларускімі грамадзянамі ў Бранскай вобласці.