2 лiпеня 2026, Чацвер, 16:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дрон уляцеў у беларускі аўтобус: новыя падрабязнасці

8
Дрон уляцеў у беларускі аўтобус: новыя падрабязнасці
ілюстрацыйнае фота

У транспартным сродку знаходзіліся 19 пасажыраў.

«Першы інфармацыйны» ўдакладніў падрабязнасці ўдару беспілотнікам па беларускім аўтобусе ў Бранскай вобласці. Паводле інфармацыі рэсурсу, у транспартным сродку, што рухаўся па маршруце Мінск — Гомель — Анапа, знаходзіліся 19 пасажыраў. Удар дрона прыйшоўся а 11:55 на аўтастаянцы ў раёне населенага пункта Чырвоная Гара.

У выніку двое кіроўцаў, ураджэнцы Гомельскай вобласці, атрымалі лёгкія раненні. Ім аказана медыцынская дапамога. З Гомеля для эвакуацыі пасажыраў і кіроўцаў ужо выехала спецыяльная група.

Па словах дырэктара гомельскай транспартнай кампаніі «Сталіца» Канстанціна Дзягцярова, рэйс з’яўляецца рэгулярным і афіцыйна праходзіць па гэтым маршруце.

Нагадаем, 17 чэрвеня каля вёскі Рудня ў Бранскай вобласці РФ дрон трапіў у аўтобус з дзецьмі з Беларусі. У ім ехалі 43 пасажыры. Пацярпелі шэсць чалавек; загінула жанчына — жонка трэнера Рэчыцкай ДЮСШ-2.

Служба бяспекі Украіны заявіла, што перахапіла афіцыйны расійскі дакумент, які адмаўляе датычнасць Украіны да ўдару па аўтобусе з беларускімі грамадзянамі ў Бранскай вобласці.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках