2 лiпеня 2026, Чацвер, 17:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Доўгія выходныя: беларусы выязджаюць з краіны

3
Доўгія выходныя: беларусы выязджаюць з краіны

Вялізныя чэргі.

Напярэдадні доўгіх выходных на памежных пераходах пры выездзе з Беларусі павялічыліся чэргі. Пра гэта паведамляе квітковы сэрвіс Atlasbus.

Найбольш напружаная сітуацыя назіраецца на польскім накірунку. Час чакання на мяжы дасягае 5–7 гадзін. Найбольшыя затрымкі фіксуюцца ў пункце пропуску «Брэст», тады як праз «Бераставіцу» аўтобусы праходзяць крыху хутчэй.

На беларуска-літоўскай мяжы абстаноўка застаецца спакойнай: нават у перадсвяточныя дні аўтобусы ходзяць паводле раскладу.

З-за працяглага праходжання мяжы мяняецца не толькі час прыбыцця рэйсаў, але і графік іх зваротных адпраўленняў.

Пасажырам раяць не хвалявацца, калі аўтобус не прыбыў у прызначаны час: затрымкі звязаныя з чэргамі на мяжы, а не з адменай рэйса. Перавозчык інфармуе пра змены праз свой тэлеграм-канал, а таксама адпраўляе пасажырам SMS-паведамленні.

Тым, хто знаходзіцца ў Польшчы або Літве, раяць пры куплі квіткоў указваць нумар тэлефона з падключаным роўмінгам, каб своечасова атрымліваць паведамленні пра змены ў раскладзе.

Калі затрымка парушае планы паездкі, пасажырам раяць звярнуцца ў службу падтрымкі перавозчыка. Спецыялісты дапамогуць падабраць альтэрнатыўны варыянт, напрыклад, прапануюць перасадку на іншы аўтобус, які адпраўляецца раней і не затрымліваецца.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках