Вячаслаў Глеб распавёў, з кім маглі б пасапернічаць беларускія футбалісты на чэмпіянаце свету
4- 2.07.2026, 16:54
Фота: ФК «Крумкачы»
Спіс сціплы.
Экс-нападнік зборнай Беларусі па футболе Вячаслаў Глеб паразважаў, як магла б выглядаць наша зборная, калі б трапіла на ЧС-2026, піша Football.by.
«Не ведаю, як зборная выглядала б на чэмпіянаце свету. Напэўна, прыгожа. Зрабілі б новую форму. Што датычыцца гульні, то зусім іншыя часавыя паясы, спёка — усё гэта тое, да чаго мы не прывыклі.
Цяперашняя зборная — гэта нават не тая, што была ў нядаўнім мінулым. Так, на чэмпіянаце свету былі няскладаныя групы, але для нас любая была б складанай. Ну, можа, з Кюрасаа і пазмагаліся б толькі. Магчыма, нават перамаглі б.
Нашы гульцы выглядаюць слаба ў працы з мячом, у хуткасці прыняцця рашэнняў — тут мы адстаём амаль ад усіх. У «фізіцы» не думаю, што мы камусьці моцна саступілі б», — сказаў Глеб.
Зборная Кюрасаа на чэмпіянаце свету прайграла Германіі 1:7 і Кот-д’Івуару 0:2 і згуляла ўнічыю з Эквадорам 0:0. Не набралі ніводнага ачка ў групавым турніры Туніс, Гаіці, Ірак, Іарданія, Панама і Узбекістан. Усяго ў мундыялі ўдзельнічалі 48 зборных пры 211 членах ФІФА.
Зборная Беларусі ніколі ў сваёй гісторыі не выходзіла на чэмпіянаты свету або Еўропы. Наступная спроба будзе ў 2027 годзе, калі пройдзе адборачны турнір да Еўра-2028. Жэраб’ёўка адбудзецца ў снежні.