Як выглядае беларускі аўтобус пасля ўдару дрона
3- 2.07.2026, 17:45
- 5,154
Фотафакт.
Тэлеканал «Першы інфармацыйны» апублікаваў кадры з беларускім аўтобусам, які пацярпеў ад атакі беспілотніка ў Бранскай вобласці 2 ліпеня.
Аўтобус ехаў з Мінска ў Анапу, у ім былі 2 вадзіцелі і 19 пасажыраў. Паведамлялася, што ўдар прыйшоўся ў лабавое шкло. Надзвычайнае здарэнне адбылося ў Чырвоным Камені ў Бранскай вобласці а 11:55 раніцы.
Пацярпеў аўтобус Higer. Хутчэй за ўсё, гэта быў вялікі аўтобус, але паўпусты — не так шмат людзей захацелі ехаць у Анапу.
Два вадзіцелі атрымалі раненні і звярнуліся па медыцынскую дапамогу.
У РНБО Украіны адхілілі датычнасць Кіева да ўдару па беларускім аўтобусе.
