2 лiпеня 2026, Чацвер, 18:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У РНБА Украіны адхілілі датычнасць Кіева да ўдару па беларускім аўтобусе

3
У РНБА Украіны адхілілі датычнасць Кіева да ўдару па беларускім аўтобусе

Кіеў назваў гэтую інфармацыю ўкідам.

Украінская армія «неўхільна выконвае законы і звычаі вайны і наносіць удары выключна па законных ваенных мэтах», — гаворыцца ў заяве Цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыі Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны (ЦПД РНБА) у сувязі з атакай БПЛА на пасажырскі аўтобус Мінск — Анапа на беларуска-расійскай мяжы.

«Распаўсюджванне прапагандыстамі ўкідаў пра нібыта ўкраінскія атакі на грамадзянскія аўтобусы з Беларусі — гэта свядомая правакацыя расіян, якія вельмі хочуць уцягнуць Беларусь у вайну супраць Украіны, — адзначаецца ў заяве. — Беларускае грамадства не падтрымлівае дапамогу Расіі ў агрэсіі супраць Украіны».

ЦПД РНБА не выключае, што ўдар нанесла РФ, бо «расіяне самі здзяйсняюць падобныя правакацыі, <�…> менавіта яны больш за ўсё зацікаўленыя ў выкарыстанні тэрыторыі Беларусі для вайны супраць Украіны».

Адзначаецца, што «расійская прапаганда актыўна распаўсюджвае паведамленні пра нібыта ўдар украінскага БПЛА па беларускім аўтобусе на тэрыторыі Бранскай вобласці РФ», не прыводзячы «ніякіх доказаў».

Таксама ўказваецца, што згаданыя паведамленні публікуюцца праз два тыдні «пасля масавага распаўсюджання фэйку пра нібыта атаку ўкраінскага беспілотніка на беларускі аўтобус з дзіцячай футбольнай камандай у той жа Бранскай вобласці».

Раней расійскія і беларускія СМІ і тэлеграм-каналы паведамілі пра ўдар беспілотніка па аўтобусе Мінск — Анапа ў пункце пропуску Чырвоны Камень на мяжы Гомельскай і Бранскай абласцей.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках