27 красавiка 2024, Субота, 4:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі футбаліст зламаў нос амерыканскаму турысту

21
Расейскі футбаліст зламаў нос амерыканскаму турысту
АЯЗ ГУЛІЕЎ

Футбаліст маскоўскага «Спартак» зламаў нос пешаходу, якога перад гэтым закрануў на пераходзе.

Паўабаронца Аяз Гуліеў быў за стырном Mercedes. Са слоў відавочцы, ён спрабаваў праехаць на чырвонае святло, але яму перашкодзіў мужчына, паведамляе «Белсат» са спасылкай на Telegram-канал BAZA.

«Ён [футбаліст. - Заўвага] выскачыў з аўто, ударыў хлопца па твары, пайшоў назад. Потым вярнуўся невядома для чаго і стаў яго моцна збіваць», - сказала сведка.

Згодна з інфармацыяй lenta.ru, пацярпелы быў амерыканскім турыстам.

У ФК «Спартак» адзначылі, што бакі ўладзілі канфлікт, і пешаход заявіў, што не мае ніякіх прэтэнзій да футбаліста. Тым не менш кіраўніцтва клуба, наважыла прымяніць да Гуліева строгія дысцыплінарныя санкцыі, бо «асуджае любыя праявы гвалту і ўважае падобныя паводзіны свайго гульца недапушчальнымі».

Нагадаем, што ў кастрычніку 2018 года патрапілі ў скандал форвард «Зеніта» Аляксандр Какорын і паўабаронца «Краснадара» Павел Мамаеў, у дачыненні да спартоўцаў распачатая крымінальная справа.

Іх абвінавачваюць у збіцці чыноўніка расейскага Міністэрства прамысловасці і гандлю Дзяніса Пака. Ад агрэсіўных дзеянняў спартовец пацярпеў таксама 33-гадовы беларускі кіроўца.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках