27 красавiка 2024, Субота, 6:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

11-класнік з Ліды давёў «зліў» на алімпіядзе па геаграфіі

8
11-класнік з Ліды давёў «зліў» на алімпіядзе па геаграфіі

Вынікі анулююць, ацэнку дасць пракуратура.

Міністэрства адукацыі звярнулася ў Генпракуратуру з нагоды парушэнняў у правядзенні алімпіяды па геаграфіі, паведамілі ў ведамстве.

У міністэрстве tut.by распавялі, што парушэнні, пра якія распавёў на партале адзінаццацікласнік з Ліды Ігнат Ільюшонак, пацвердзіліся.

Школьнік шэсць гадоў удзельнічае ў алімпіядах па геаграфіі і кажа, што не раз заўважаў: некаторыя хлопцы ведаюць адказы прадметнага спаборніцтвы яшчэ да яго пачатку. Сёлета, запэўнівае Ігнат, лісты з заданнямі на заключны, чацвёрты этап трапілі да яго за некалькі тыдняў да алімпіяды. «Калі я іх бачыў, то і іншыя таксама маглі ўбачыць». Пра ўцечку ён паведаміў у Міністэрства адукацыі і СМІ - хлопец даслаў заданні ў дзень пачатку алімпіяды, некаторыя з іх былі адпраўленыя ў рэдакцыю раней, чым іх атрымалі ўдзельнікі.

Міністэрства адукацыі запатрабавала ад устаноў адукацыі і ўпраўленняў адукацыі звольніць датычных да ўцечкі асоб. Ведамства таксама звярнулася ў Генпракуратуру з просьбай даць ацэнку іх дзеянням.

- Вынікі школьнікаў, у дачыненні да якіх устаноўлены факты доступу да алімпіядных заданняў, ануляваныя. Журы перагледзіць спіс пераможцаў заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды, - запэўнілі ў Мінадукацыі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках