26 красавiка 2024, Пятніца, 22:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Курапатах улады знеслі крыжы, каб пасадзіць дрэвы

7
У Курапатах улады знеслі крыжы, каб пасадзіць дрэвы
Фота: belsat.eu

Уладам мала дрэваў у лесе.

13 красавіка ў Курапатах працоўныя знеслі металічныя крыжы ўздоўж менскай кальцавой. Гэта адбылося адразу пасля «суботніка», які ва ўрочышчы раніцай правялі сябры БРСМ і «Белай Русі».

Фото: belsat.eu

На месцы знесеных крыжоў працоўныя саджаюць дрэвы, паведамляе «Белсат».

Фото: belsat.eu
Фото: belsat.eu
Фото: belsat.eu
Фото: belsat.eu

А 8-й раніцы, як паведаміў актывіст Алесь Чахольскі, у Курапатах пачалі з'яўляцца міліцыянты і спецтэхніка.

Фото: belsat.eu

Пазней стала вядома, што ўлады праводзяць тут «суботнік». У акцыі «ўборкі і добраўпарадкавання» Курапатаў удзельнічалі больш за 100 чалавек, заявіў БелТА першы сакратар Менскага абласнога камітэта БРСМ Кірыл Шык.

Адначасова з гэтым у Курапаты рушылі шэсць сяброў «Маладога фронту» на чале са старшынёй арганізацыі Дзянісам Урбановічам.

«Апошнім часам, калі яны ладзілі суботнікі, заўсёды нешта здаралася. То свечкі знікалі, то адзін крыж памылкова спілавалі. Таму мы стаялі і назіралі за імі, каб чагосьці не здарылася. Мы назіралі за імі, а кіраўніцтва УУС Менгарвыканкама – за намі», – сказаў старшыня Маладога фронту Дзяніс Урбановіч.

Паводле словаў актывіста, абаронцы Курапатаў пыталіся ва ўдзельнікаў суботніка, ці ведаюць яны, што гэта за месца.

«Яны сказалі, што чулі павярхоўна, і прызналіся, што іх праінструктавалі ні з кім не размаўляць з незалежных СМІ або з апазіцыі. Ім сказалі, што пазнаць нас можна, бо мы размаўляем па-беларуску. Быў момант, што міліцыянты былі далёка ад нас, і мы змаглі пагаварыць з двума хлопцамі. Яны сказалі, што ведаюць пра крыжы, што ім сорамна, але на пытанне, чаму ходзяць у форме БРСМ, тыя адказалі, што вучацца ў каледжы: ім сказалі прыехаць – яны едуць», – апавёў Урбановіч.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках