26 красавiка 2024, Пятніца, 23:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за паўтары тысячы каталікоў прайшлі Крыжовым шляхам па Горадні

8
Больш за паўтары тысячы каталікоў прайшлі Крыжовым шляхам па Горадні

Удзельнікі Крыжовага шляху пранеслі драўляны крыж па цэнтральнай плошчы горада.

Больш за паўтары тысячы чалавек пранеслі драўляны крыж па цэнтральнай плошчы горада. Ужо дванаццаты год запар перад велікоднымі святамі каталіцкія вернікі ў Горадні сабраліся на Савецкай плошчы, каб прайсці Крыжовы шлях - традыцыйную малітву, прысвечаную апошнім падзеям, звязаным са смерцю Хрыста, паведамляе «Белсат».

Сёлета падзея супала з гадавінай узнікнення Гарадзенскай дыяцэзіі, якая была ўтвораная 13 красавіка 1991 году.

«Я памятаю, што і тады, 28 гадоў таму была субота і свяціла сонца. І як штогод разам з моладдзю і вернікамі горада, мы разважаем над пакутамі Хрыста. Я хачу, каб гэтая малітва прынесла духоўны плён, бо кожны чалавек мае свой Крыжовы шлях. І самае важнае, каб мы не баяліся крыжа, каб крыж заўсёды шанавалі і абаранялі», - адзначыў гарадзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч падчас пропаведзі.

Сёлета крыж несла моладзь, за якой крочылі скаўты з запаленымі паходнямі. 14 разоў вернікі становяцца на калені са словамі: «Кланяемся Табе, Пане, бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!».

Крыжовы шлях у Каталіцкім касцёле - гэта малітва, якая сімвалічна паўтарае шлях Ісуса Хрыста на Галгофу, яго смерць і ўнясенне цела ў грот.

Адкуль пайшла традыцыя?

Традыцыю разважаць над апошнімі момантамі жыцця Хрыста яшчэ ў глыбокім сярэднявеччы пачалі манахі-францысканцы ў Ерусаліме для крыжакоў і паломнікаў. Вяртаючыся дадому, паломнікі імкнуліся падзяліцца ўбачаным і распавесці сваім суайчыннікам, як выглядаюць святыя месцы, дзе быў укрыжаваны Хрыстос.

У Рэчы Паспалітай традыцыя Крыжовага шляху распаўсюдзілася ў XVI ст. і ў сучаснай Беларусі захоўваецца дагэтуль.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках