27 красавiка 2024, Субота, 0:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналіста Змітра Лупача аштрафавалі за сюжэт пра самы бедны раён

4
Журналіста Змітра Лупача аштрафавалі за сюжэт пра самы бедны раён
ЗМІЦЕР ЛУПАЧ
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Яго судзілі за «незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ».

Шаркаўшчынскі суд наклаў 35 базавых адзінак штрафу на незалежнага журналіста з Глыбокага Змітра Лупача. 15 красавіка яго зноў судзілі на падставе часткі 2 артыкула 22.9 КоАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ). Як паведамляе «Радыё Рацыя», судовы працэс вяла суддзя Аксана Табала, якая і раней судзіла незалежнага журналіста.

Падставай для прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці на гэты раз стаў сюжэт пад назвай «Як жыве сёння самы бедны раён краіны», паказаны на тэлеканале «Белсат».

Як кажа Зміцер Лупач, ён разумее, што перад пэўнымі палітычнымі падзеямі ўзмацняецца ціск на незалежных журналістаў, палітыкаў і праваабаронцаў. Таму ён мяркуе, што ціск яшчэ больш узмоцніцца, бо ўсім вядома, якая «кантора» гэта ўсё ініцыюе.

- Нават выканаўцы не ўтойваюць, хто ініцыятар гэтых спраў. Вядома, як яны яе называюць, «наша кантора», прывыкла ўсю гадасць рабіць чужымі рукамі. Самі яны як бы застаюцца чыстымі. Але гэтая ініцыятыва, вядома, ідзе ад іх. На судзе выкарыстоўвалі фармулёўку, што я з здымаў сюжэт з мэтай, каб у гледачоў склалася негатыўнае ўражанне, але гэта не я працую на негатыўнае ўражанне. Гэта як раз яны самі на гэта працуюць.

Са слоў Змітра Лупача, ніякіх такіх мэтаў ён перад сабой не ставіў. А проста прыехаў на Шаркаўшчыну выканаць сваю прафесійную працу.

Агульная сума штрафаў толькі сёлета, вынесеная Лупачу складае 110 базавых адзінак, або 2805 рублёў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках