Анджэй Дуда: Польшча плануе цалкам адмовіцца ад постсавецкіх самалётаў
7- 17.04.2019, 21:31
- 14,710
ФОТА: CHARTER97.ORG
Польшча мае намер набыць самалёты пятага пакалення.
Польшча мае намер набыць самалёты пятага пакалення. Пра гэта заявіў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда паводле вынікаў сустрэчы з польскімі вайскоўцамі на Першай базе тактычнай авіяцыі ў Варшаве, паведамляе «Радыё Польшча».
«Мы імкнёмся да таго, каб польская авіяцыя магла адмовіцца ад постсавецкіх самалётаў, ад МІГаў, ад Су, каб наша авіяцыя магла карыстацца лепшымі ў свеце самалётамі, сучаснымі машынамі. Я спадзяюся, што нам удасца закупіць самалёты F-35. Гэта вельмі каштоўная праграма. Вядома, Польшча будзе спрабаваць атрымаць як мага лепшыя ўмовы закупкі. Гэтая праграма мае велізарны патэнцыял з пункту гледжання мадэрнізацыі», - адзначыў кіраўнік польскай дзяржавы.
Анджэй Дуда таксама нагадаў, што да 2030 года ўрад Польшчы мае намеру павышаць выдаткі на абарону да 2,5% ВУП. У той жа час прэзідэнт Польшчы выказаў надзею, што гэта адбудзецца яшчэ да 2024 года.