СМІ: ЗША нанеслі ўдар па мосце, які злучае Іран з РФ і Кітаем
1- 9.07.2026, 19:12
- 3,620
Тэгеран актыўна атрымлівае гэтым маршрутам грузы з Масквы.
Злучаныя Штаты ўначы нанеслі авіяўдары па Іране, трапіўшы ў стратэгічны чыгуначны мост Ак-Таке-Хан у правінцыі Галестан.
Пра гэта паведамляе The Times of Israel.
Гэты чыгуначны мост з'яўляецца ключавым гандлёвым маршрутам, што злучае Тэгеран з яго стратэгічнымі партнёрамі — Кітаем і Расіяй. Сама чыгунка праходзіць праз тэрыторыі Туркменістана і Казахстана.
Роля гэтага сухапутнага шляху істотна ўзрасла ў 2026 годзе, пасля таго як ЗША заблакавалі іранскія парты ў Персідскім заліве.
Акрамя таго, з канца 2025 года гэты маршрут актыўна выкарыстоўвае Расія для дастаўкі грузаў у Іран.
Нягледзячы на начныя ўдары, працяглага прастою транспартнага калідора не чакаецца. Рамонт моста плануюць завяршыць у найбліжэйшы час.