9 лiпеня 2026, Чацвер, 20:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мінску развіталіся са сузаснавальнікам «Песняроў» Уладзіславам Місевічам

У Мінску развіталіся са сузаснавальнікам «Песняроў» Уладзіславам Місевічам
Уладзіслаў Місевіч
Фота: nashaniva.com

Заслужаны артыст Беларусі памёр 6 ліпеня на 82-м годзе жыцця.

Заслужаны артыст Беларусі Уладзіслаў Місевіч памёр 6 ліпеня на 82-м годзе жыцця. Паводле інфармацыі калег, прычынай смерці стаў тромб, што адарваўся, пасля вячэрняй прагулкі на роліках. Грамадзянская паніхіда адбылася ў Мінску ў чацвер, 9 ліпеня, у рытуальнай зале на вуліцы Альшэўскага, перадае «Онлайнер».

Уладзіслаў Місевіч нарадзіўся 8 мая 1945 года ў Арэнбургу. У Беларусь ён трапіў у 1964-м дзякуючы тэрміновай службе: хлопца накіравалі ў узорна-паказальны аркестр Беларускай ваеннай акругі. Літаральна праз год у мінскім Доме афіцэраў малады музыкант пазнаёміўся з Уладзімірам Мулявіным. Гэта сустрэча, па сутнасці, стала лёсавызначальнай: разам яны стаялі ля вытокаў стварэння ансамбля «Песняры» (спачатку — «Лявоны»), які пасля стаў легендарным.

У 1970 годзе Уладзіслаў Місевіч і Уладзімір Мулявін выканалі «Рушнікі» дуэтам. На рэдкіх архіўных кадрах бачна, як яны, зусім яшчэ маладыя, стаяць плячо ў плячо і выводзяць лірычныя куплеты. У залатым складзе ВІА музыкант выступаў з 1968 па 1992 год, а пасля ненадоўга вярнуўся ў калектыў у 1998-м.

Пасля расколу ў «Песнярах» Уладзіслаў Людвігавіч стварыў гурт «Беларускія Песняры», які пакінуў у 2021 годзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках