26 красавiка 2024, Пятніца, 23:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незалежны журналіст: Расцэньваю дзеянні міліцыі, як прафесійную непрыдатнасць

5
Незалежны журналіст: Расцэньваю дзеянні міліцыі, як прафесійную непрыдатнасць

Улады спужаліся праўды ў сюжэце пра сярэднявечныя ўмовы жыцця барысаўцаў.

За сюжэт двухмесячнай даўніны пра жыццё ў барысаўскіх бараках журналіста Вітаўта Сіўчыка выклікаюць у суд, паведамляе «Белсат».

Суд Барысаўскага раёна паведаміў кіраўніцтву канала аб разглядзе раніцай 18 красавіка справа аб адміністрацыйным правапарушэнні паводле часткі 2 артыкула 22.9 КоАП у дачыненні да Вітаўта Сіўчыка.

Адначасова з гэтым паведамленне пра складзены на Вітаўта пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні атрымалі бацькі Вітаўта, з якімі журналіст даўно не жыве разам і нават не прапісаны ў іх кватэры.

Згодна з дакументамі, Вітаўт Сіўчык парушыў закон, зняўшы для «Белсата» сюжэт «Жыццё без ваннай і прыбіральні» пра барысаўскія баракі, дзе людзі гадамі жывуць у сярэднявечных умовах.

У пратаколе гаворыцца, што журналіст адмовіўся яго падпісваць. Зрабіць гэтага Сіўчык, сапраўды, не мог: 11 красавіка ён быў за мяжой.

Улічваючы, што звесткі ў пратаколе не адпавядаюць рэчаіснасці, Сіўчык рыхтуе скаргу ў суд.

«Расцэньваю гэтыя дзеянні міліцыі, як прафесійную непрыдатнасць. У цэлым, адміністрацыйная справа - гэта нішто іншае, як помста за праўду, агучаную на нашым тэлеканале. Улады, замест таго каб развязваць праблемы грамадзян, на чые грошы яны і ўтрымліваюцца, займаюцца барацьбой з журналістамі», - каментуе справу Вітаўт Сіўчык.

Пратакол на Вітаўта Сіўчыка склаў старшы інспектар у забеспячэнні аховы грамадскага парадку Барысаўскага РАУС, маёр міліцыі Сяргей Якімовіч - той самы, які пазалетась (праўда тады яшчэ ў рангу капітана міліцыі) затрымаў журналістку «Белсата» Вольгу Чайчыц.

Толькі за гэты год суды разгледзелі 28 адміністрацыйных спраў у дачыненні да незалежных журналістаў, якія рабілі сюжэты для тэлеканала. Агульная колькасць штрафаў за іх склала Br 24 225.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках