27 красавiка 2024, Субота, 6:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Налібоцкай пушчы знялі жорсткую сутычку: рысь супраць ваўка

16
У Налібоцкай пушчы знялі жорсткую сутычку: рысь супраць ваўка

Супрацьстаянне доўжылася 48 секунд.

Увечары 14 сакавіка фотапасткі ў Налібоках зрабілі рэдкія кадры: у бітве сышліся самец рысі і воўк. Супрацьстаянне доўжылася 48 секунд, і як вы думаеце, хто выйшаў пераможцам? Пра гэта пішуць біёлагі ў блогу пра пушчу.

Дарослы воўк заўважыў на сваёй тэрыторыі самца рысі і пайшоў у атаку. 40 секунд яны чакалі, стоячы ў агрэсіўных позах.

Фото: nalibokiforest.info

Далей ідуць 8 секунд бітвы. Кульмінацыя: воўк - на спіне, рысь ірве яму жывот. Першы пускаецца наўцёкі.

Фото: nalibokiforest.info

Праз шэсць хвілін шэры драпежнік усё ж вярнуўся на месца, відаць, што ён атрымаў траўмы на правым баку. Біёлаг Вадзім Сідаровіч мяркуе: воўк быў паранены і, верагодна, памёр ад заражэння. Да такой высновы ён прыйшоў, бо раней жывёла з'яўлялася ў гэтым урочышчы амаль кожны дзень (там 9 фотапастак), а цяпер - ні там, ні дзе-небудзь яшчэ.

«Рысь, якая перамагла ваўка, прыйшла на месца бойкі і ў наступную ноч, знакавала тамака, адпачывала і чухалася. Паводзіла сябе як безсумнеўны гаспадар таго месца», - піша Сідаровіч.

Фото: nalibokiforest.info

Аўтары блога ўдакладняюць, што вядомыя выпадкі, калі рысі забіваюць шчанюкоў ваўка і нават цяжарных ваўчыц. Але выпадак, калі рысь змагла супрацьстаяць вялікаму і даросламу ваўку - не такі часты.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках